воскресенье, 10 апреля 2016 г.

       
1 красавіка Беларусь развіталася з апошнім Народным паэтам 
Нілам Гілевічам

30 верасня 1931 года ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і Сымона Пятровіча і Кацярыны Міхайлаўны Гілевічаў нарадзіўся хлопчык. Бацькі вырашылі назваць сына Нінел (гэта значыць "Ленін" наадварот). У будучыні Гілевіч зменіць гэтае імя на гучнае "Ніл".
Гілевіч расказваў у інтэрв’ю, што ў час акупацыі ў школу практычна не хадзіў. Аднак у рукі тады час ад часу трапляў часопіс «Беларуская школа», дзе хлопец прачытаў верш Алеся Гаруна "Ты, мой брат, каго зваць беларусам, роднай мовы сваёй не цурайся, як не зрокся яе пад прымусам, так і вольны цяпер — не зракайся!". Там жа ён пачаў знаёміцца з паэмай "Новая зямля" Якуба Коласа.
Свой першы верш "Яблынька" напісаў у 1947 годзе 15-гадовым. Нейкі час па вайне працаваў вясковым паштальёнам. А пасля паступіў на вучобу: спачатку ў педагагічнае вучылішча, а пазней — у Педінстытут. Ад 1954 года быў сябрам Саюза пісьменнікаў СССР.

Працаваў настаўнікам, выкладчыкам на кафедры беларускай літаратуры ў БДУ, быў літаратурным кансультантам газеты «Звязда», старшынёй Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны, дэпутатам Вярхоўнага савета XI і XII склікання, старшынёй Камітэта па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны ў 1990−1995 гадах, старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Апроч звання Народнага паэта Ніл Сымонавіч быў заслужаным дзеячам навукі Беларускай ССР, Лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР імя Янкі Купалы, лаўрэатам міжнароднай прэміі імя Боцева, кандыдатам філалагічных навук, прафесарам.

Комментариев нет:

Отправить комментарий