Тэсты



Беларуская мова. 9 клас
I варыянт
1. Вызначце адносіны паміж прэдыкатыўнымі часткамі ў складаназлучаным сказе.
        Ці то проста здавалася, ці то дзе біліся ў тугі бераг шумятлівыя хвалі, ці нешта вельмі падобнае на стрыманы плач доўга чулася мне.
а) паслядоўнасць;
б) чаргаванне з'яў;
в) магчымасць адной з'явы з некалькі названых.

2. У якім складаназлучаным сказе коска не ставіцца?
а) На стале гарэла лямпа пад светлым абажурам і ляжала разгорнутая кніга.
б)  Край сонца даўно схаваўся за небасхілам і захад расплываецца ў бледна-ружовых адценнях.
в) Шумяць саломаю сухою вятры з вясны і да вясны і пад замшэлаю страхою адны і тыя ж сняцца сны.

3. Сказу адпавядае схема (знакі прыпынку не пастаўлены):
      Так заўсёды бывае не можаш ніяк пагадзіцца з аднастайнасцю рэчаў і звычак і фарбаў і слоў і зямля невядомая ноччу вясноваю сніцца і ты марыш пра лёгкія крылы залётных буслоў.
а) [   ] -- [   ] , і  [   ] , і [   ].
б) [    ] : [    ] , і [    ] , і [   ].
в) [    ] ;  [    ] , і  [    ] , і  [    ].

4. Працяжнік не ставіцца ў сказе:
а) На досвітку сінім ярчэе мароз і свеціцца іней на голлі бяроз.
б)  Вось дзьмухне вецер і вяршаліны асін паціху закіпяць.
в)  Прайшло некалькі хвілін і ў начным паветры пачуўся гучны трэск.

5. Колькі частак у сказе? Знакі прыпынку не пастаўлены.
     Затым яны тыдзень корпаліся ў рухавіку і дзядзька Ігнат тлумачыў хлопцу навошта патрэбны шатуны і поршні і як яны круцяць каленчаты вал як перадаецца ягоная энергія на колы адкуль I куды ідзе электрычнасць і як яна запальвае гаручае ў цыліндрах.
а) 5,    б) 6,    в) 7.

6. Пунктуацыйная памылка ў сказе:
а) Сонца апускаецца шпарка, спяшаючыся, і вось зусім знікае за небасхілам і адразу ж між зямлёй і заравам кладзецца цень.
б)  Параўняўшыся са мной, дзяўчаты спыніліся, і абедзве адразу ўсміхнуліся, ды так сарамліва і лёгка, што я нават разгубіўся.
в)  Лес быў ужо зусім без лісця, а малады дубок выглядаў цяпер яшчэ раўнейшым, яшчэ прыгажэйшым.

7. Вызначце сказ з агульным даданым членам (знакі прыпынку не пастаўлены).
а) Беразняк вакол рос малады чысты бялюткі адно верхавінкі чарнеліся яшчэ не ўсыпаныя матылямі-лісцікамі.
б) Уночы быў вецер і дождж і шмат атраслося  недаспелых антонавак вінёвак і бэраў.
в)  I дуб-крапак і куст малы стаяць у мудрым задуменні а сосны сочаць і струменяць густы духмяны пах смалы.

8. Вызначце складаны сказ, у якім прэдыкатыўныя часткі спалучаюцца падпарадкавальным злучнікам.
а)  Колькі яшчэ ў нас выпадкаў, калі шчырае каханне, самыя лепшыя пачуцці і жаданні разбіваюцца аб вострыя скалы матэрыяльнага разліку, скнарасці ці проста чалавечай дурноты.
б) Каб новы дзень след новы кінуў, дня ўчарашняга сляды змываюць рупныя машыны крылатай радугай вады.
в) Там, дзе Родзін і Насця крочаць сцежкай лясною, шэпчуць казку аб шчасці хвоя гонкая з хвояй.

9. У якім сказе даданая частка паясняе ўсю галоўную частку?
а)  Вось і промень першы залаціцца, каб твой сон юнацкі абагрэць.
б) Між дрэў асабліва кідалася ў вочы падарожнага старадрэвіна-хвоя, што стаяла зусім адна на высокім грудзе недалёка ад Нёмана.
в) У гаворцы Аляксандра Адамавіча адчувалася ўраўнаважанасць чалавека, які многа бачыў у жыцці.

10. Вызначце месца даданай часткі ў сказе (знакі прыпынку не пастаўлены) .
       Іншыя настаўнікі наадварот доўга заставаліся ў школе пры вучнях і тлумачылі ім дзе ў якіх выпадках трэба паставіць той ці іншы знак прыпынку і вялі нават папярэдні экзамен.
а)  пасля галоўнай часткі;
б)  перад галоўнай часткай;
в)  у сярэдзіне галоўнай часткі.

11. Сказу адпавядае схема (знакі прыпынку не пастаўлены):
      Той каго ты кахаеш павінен быць даражэй за самаго сябе.
а) [   ] , (    ).         б) [ , (     ) ,  ].         в) (     ) ,  [    ].

12. Злучальнае слова паміж простымі часткамі ў сказе:
а) Дзеці ўважліва глядзелі і запаміналі, як пускае майстар станок.
б)  Настаўнік так вывучыў дзевяты клас, што адразу пазнаваў настрой вучняў.
в) Галоўны бацькаў клопат у тым, каб скласці хату і хутчэй у яе перабрацца.


13. Вызначце сказ з паслядоўным і сузалежным падпарадкаваннем.
а)  Вялічка напружваў усю сваю памяць каб успомніць з якой часткі горада яны ішлі і дзе праходзіць тая шырокая дарога.
б) Калі ўзышло сонца мы заўважылі што апынуліся ў зусім незнаёмых мясцінах.
в)  Зямны паклон падзяка і пашана ўсім хто свежым хлебам корміць нас хто кожны колас пестуе старанна хто і арэ і сее ў добры час.

14. Вызначце бяззлучнікавы складаны сказ.
а) Мяккі снег лятае пухам, і канца яму няма, і нясе сярдзітым духам, дзікім сіверам зіма.
б) Думкі асабліва адчуваюць сябе вольна, калі сон надоўга пакідае чалавека аднаго, сам на сам.
в)  Замірае лета, заціхаюць далі, сірацее рэчка, халадзеюць хвалі.

15. Няправільнае сцверджанне:
а)  двукроп'е паміж часткамі ў бяззлучнікавым складаным сказе ставіцца, калі апошняя частка абагульняе папярэднія;
б) кропка з коскай ставіцца паміж часткамі бяззлучнікавага сказа тады, калі яны развітыя, маюць свае знакі прьшынку і вызначаюцца адноснай самастойнасцю;
в) працяжнік ставіцца паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа, калі змест адной часткі супрацьпастаўляецца другой.
16. У якім сказе паміж часткамі выражаюцца ўмоўныя адносіны?
а)  Зайшло сонейка за горы, на зямлю апалі росы, запаліла ночка зоры, месяц глянуў на пакосы.
б) Умеў памыліцца — умей і паправіцца.
в)  То не струны звіняць галасістыя -- зашумела жытцо каласістае.

17. Вызначце сказ, у якім замест выдзеленага злучніка можна паставіць двукроп'е.
а)  Сціхла гамонка жалеза, але пачалася гамонка людзей.
б)  Сцелюцца валокны, тчэцца павуціна, таму блізка, блізка восень, смутная часіна.
в) А тут і спаткала абодвух ваяк вялікая ростань на некалькі год, бо ў горад вілася дарога мая, у вёску імкнулася сцежка яго.

18. Вызначце просты сказ, у якім пастаўлена двукроп'е.
а)  Як позна ліпы сёлета цвітуць: было так доўга холадна і хмарна.
б) Усё ацэньвае паэт: і гэты свет, і квятлівы водар гэты.
в) Усё навокал было знаёмае і звычайнае: даверліва шапацелі грушы, дрымотна чарнелі на могілках купы вербаў і акацый, шарэў ледзь відна ў цемры туман на балоце.

19. У якім сказе трэба паставіць двукроп'е і коскі?
а) Мы з табою Лукаш не адны бачаць нашую працу здалёк мая маці і сын Васілёк.
б) Праз сэрцы ўсіх народаў шлях ішоў калі яшчэ на тым баку планеты пра фронт другі гаворку пачалі.
в)  Плыў грукат па каналах вузкіх вуліц а сіверы паўночныя два дні і дзве ночы са злосцю дзікай дзьмулі на яркія асеннія агні.

20. Вызначце сказ, у якім трэба паставіць працяжнік на мяжы прэдыкатыўных частак.
а) Няяркая маленькая вясёлка ўкруг месяца ледзь бачна зіхаціць яе не кожны нават і прыкмеціць хто ў гэты час на неба паглядзіць.
б) Ізноў пабачыў я сялібы дзе леты першыя прайшлі там сцены мохам параслі вясёлкай адлівалі шыбы.
в)  Цяпер зайцы ў лясах гуляюць іх упалюеш без прынады тым болей што ганчак харошы ёсць сэнс прайсціся па парошы.


21. Укажыце складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак.
а) Мне нават чуваць, як трава маладая з зямлі прабіваецца, цёплай і волкай, і пахне сасоннік празрыстаю смолкай.
б) Без ветраў і раскатаў грамавых пайшоў ён раптам, цёплы і спакойны,  і ўжо глядзяць пучкі лісткоў жывых з усіх галінак на таполі стройнай.
в) І доўга я шукаў тае вады, што ад хваробы кожнаму паможа, што нават сівы стане маладым, а малады — і дужым, і прыгожым.

22. Вызначце від сказа (знакі прыпынку не пастаўлены).
       Заглядзіцца пралеска ў люстэрка крыніцы ажывуць саснякі і па свежай траве прыйдзе лось баязлівы спакойна напіцца.
а) складаназлучаны сказ;
б) складаны з рознымі відамі сувязі частак;
в) бяззлучнікавы складаны сказ.

23. Колькі простых частак у сказе?
    Было так светла што можна было нават лёгка чытаць але ў гэтым святле гублялася адчуванне адлегласці асобныя прадметы аддаляліся а другія наадварот набліжаліся і ўсе расплываліся ў тумане і набывалі дзіўныя фантастычныя формы.
а) 6,    б) 5,    в) 7.

24. Правільная схема сказа (знакі прыпынку не пастаўлены):
    У сутках ёсць пара такая калі зары палоска гасне і змрок спаўзае пад ахон калі становіцца няясным як летуценне лёгкі сон.
а) [    ] :  (калі...), і (...), (калі...).
б)  [    ] , (калі...) і (...), (калі...).
в) [     ] ,  (калі...), і [  ], (калі...).

25. Вызначце сказ, у якім не трэба ставіць коску паміж злучальным і падпарадкавальным злучнікам (знакі прыпынку не пастаўлены).
а) У гэтага чалавека было многа розных праектаў але паколькі гэта справа мела грамадскі характар то ён палічыў болей правільным перадаць яе на вырашэнне грамады.
б)  Пот заліваў вочы але каб не выдаць сваёй слабасці хлопец не кідаў вёслаў.
в) Ночы золкія пранізлівыя халодныя і калі часам  не бывае дажджу выблісківаюць зоры.


II варыянт
1. Вызначце адносіны паміж прэдыкатыўнымі часткамі ў складаназлучаным сказе.
      3 другога боку прасекі лес быў высечаны колькі год назад, і цяпер уся доўгая лесасека зарасла непралазным гушчаром-бярэзнікам, асіннікам, арэшнікам.
а)  адначасовасць;
б)  паслядоўнасць;
в)  прычына і вынік дзеяння.

2. У якім складаназлучаным сказе коска не ставіцца?
а)  На кутках туман асеў густы і возера дзяды зрабілі казкаю.
б)  Адсюль быў відаць увесь лес і многія птушкі зайздросцілі лясному доктару.
в) Там ужо цёмна і з кожнаю хвілінаю цемень разліваецца ўсё далей і шырэй.

3. Сказу адпавядае схема (знакі прыпынку не пастаўлены);
     Дождж ідзе і на сэрцы маркотна і душы не хапае спакою.
а) [    ] , і  [    ] , і [     ].
б) [     ] , і [     ] : і [     ].
в) [     ] ; і   [     ], і   [     ]

4. Працяжнік не ставіцца ў сказе:
а)  Яшчэ хвіліна і ён схопіць бездапаможнага зайчыка і панясе ў разгаліны векавых дрэў.
б)  Сляды гарачыні яшчэ на тварах носім ды паплылі ўжо дні ў залатую восень.
в)  Апошні перавал і ўнізе вялізнаю дугою рассыпаліся тысячы агнёў.

5. Колькі частак у сказе (знакі прыпынку не пастаўлены) ?
    Стаяў прыгожы і велічны лясны волат вецце рагоў яго графічна выразна акрэслівалася на фоне неба а гарбатая пыса раз-пораз пагойдвалася нібы лось знаходзіўся ў роздуме і ніяк не адважваўся на нешта.
а) 5,    б) 4,    в) 3.

6. Пунктуацыйная памылка ў сказе:
а)  Дзе і як ні жыў бы чалавек, а памяць першых сцежак назаўсёды застаецца ў яго сэрцы.
б) Адна работа за другою ідзе-плыве сваёй чаргою то ў агародзе, то на полі і не спыняецца ніколі; і так у клопаце, у рабоце, і то ў няволі, ці ў ахвоце вясна мінецца.
в)  Ці перад імі [продкамі] мне трымаць адказ за кожны крок, і сказ не надта гладкі, ці з думаю адзінаю пра вас на свеце жыць, далёкія нашчадкі?

7. Вызначце сказ з агульным даданым членам.
а) А назаўтра ў нядзелю з самага ранку расчысцілася неба і сонца пачало прасушваць зямлю.
б) Маўчаў сад і цёмныя дрэвы яго былі ў нерухомым спакоі.
в) Дарога павярнула налева і вялікая двароў на паўтысячы палеская вёска нечакана весела вынырнула з панурага ляснога вячэрняга змроку.

8. Вызначце складаны сказ, у якім прэдыкатыўныя часткі спалучаюцца падпарадкавальным злучнікам.
а)  Колькі яшчэ ў нас выпадкаў, калі шчырае каханне, самыя лепшыя пачуцці і жаданні разбіваюцца аб вострыя скалы матэрыяльнага разліку, скнарасці ці проста чалавечай дурноты.
б) Каб новы дзень след новы кінуў, дня ўчарашняга сляды змываюць рупныя машыны крылатай радугай вады.
в) Там, дзе Родзін і Насця крочаць сцежкай лясною, шэпчуць казку аб шчасці хвоя гонкая з хвояй.

9. У якім сказе даданая частка паясняе словазлучэнне ў галоўнай частцы?
а) Цёмна-карычневыя, нібы апаленыя агнём, лісты сіратліва трапечуцца на бярозках да самай вясны, пакуль не надыходзіць час ім саступіць сваё месца новым, маладым.
б) Ядвісі цікава было паслухаць, як вёў сваю работу ў школе настаўнік.
в)  На вуліцы была тая восеньская цішыня, якую толькі парушае шорах пажоўклага лісця.

10. Вызначце месца даданай часткі ў сказе (знакі прыпынку не пастаўлены).
   Адной з самых характэрных рыс рэцэнзіі з'яўляецца тое што яна разлічана на самыя шырокія колы чытачоў.
а) пасля галоўнай часткі;
б) у сярэдзіне галоўнай часткі;
в) перад галоўнай часткай.

11. Сказу адпавядае схема (знакі прыпынку не пастаўлены):
     Рабочыя , што ішлі разам, прыпыніліся ўперадзе…
    а) [    ] , (    ).         б) [   , (     ),   ].         в) (     ) , [     ].

12. Злучальнае слова паміж простымі часткамі ў сказе:
а) У яго было такое адчуванне, бы ён трапіў у чужую вёску і яго апанавалі сабакі.
б) Сцяпан не стрымаўся, хоць даваў сабе абяцанне не дакучаць болып просьбамі.
в)  На захадзе, на ўзлессі Белавежскай пушчы, на палявым узвышшы бялее вежа, што ў далёкім-далёкім мінулым дала назву гэтым дрымучым, зубрыным лясам.

13.  Вызначце сказ з неаднародным сузалежным падпарадкаваннем (знакі прыпынку не пастаўлены).
а)  Пахадзіўшы па беразе і не знайшоўшы броду хлопцы прыйшлі да вываду што каб усё гэта пераправіць цераз раку трэба зрабіць плот.
б)  У адну ноч мнагатысячная партызанская армія вывела са строю ўсе чыгункі па якіх гітлераўцы жывілі свой фронт адрэзала нямецкія часці што стаялі на пярэднім краі ад тылу ад баз забеспячэння.
в) Яму проста не верыцца яшчэ што будзе ён праз якое паўгадзіны ў родным горадзе дзе нарадзіўся ён дзе ён рос жыў працаваў.      

14. Вызначце бяззлучнікавы складаны сказ.
а) Ужо не дацягнуцца да дзяцінства, не так даўно юнацтва адгуло.
б)  Вельмі моцна ўраслі ў зямлю, спляліся карэннем, галлём сосны.
в) У сваёй паэзіі Янка Купала з усёй глыбінёй выразіў душу беларускага народа, раскрыў шматвекавую гісторыю свайго краю, даў надзею ў заўтрашні дзень.

15. Няправільнае сцверджанне:
а)  складаныя сказы, у якіх сэнсава-граматычнае ўзаемадзеянне частак наладжваецца з дапамогай інтанацыі, называюцца бяззлучнікавымі;
б)  знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах не залежаць ад сэнсава-граматычных адносін паміж часткамі;
в) на мяжы частак у бяззлучнікавых сказах ставіцца коска тады, калі часткі адлюстроўваюць пералічэнне падзей і з'яў, якія адбываюцца адначасова ці паслядоўна.

16. Вызначце сказ, у якім другая частка заключае ў сабе выснову, вывад таго, пра што гаворыцца ў папярэдняй.
а) На дварэ стаяла вясна, распускаліся дрэвы, цвіў бэз, дацвітала чаромха, свяціла сонца, спявалі птушкі.
б)  Лес гудзе, дрыжаць галіны, стогне бор хваёвы, глуха шэпчуць верхаліны, гнуць свае галовы.
в) А як сонца бляск агністы гляне ў акно — загуляе жар іскрысты, шугне полымем яно.

17. У якім сказе замест выдзеленага злучніка можна паставіць працяжнік?
а) Чыгункі не відаць было, бо высокі вал, паросшы хвайняком і кустамі арэшніку, закрываў яе.
б) Прайдзі берагам паўз рэчку, і здзівяць, а то і хораша збянтэжаць цябе сваім звонам і спевамі вакалісты крыніцы і крынічкі.
в) Праўду кажуць, што воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць.

18. Вызначце просты сказ, у якім пастаўлена двукроп'е.
а) І усё мілагучна для слыху майго: і звонкае "дзе", і густое "чаго".
б)  Ластаўкі адразу браліся за работу: на апошні вянец сцяны, пад крокву нашай старэнькай хаты яны ў дзюбах насілі гразь, гліну, саломінкі, валасінкі, пярынкі.
в)  Цяпер дарога была ціхая, спакойная: дрэвы, відаць, не прывыклі яшчэ да глухой адзіноты ў лесе, сумавалі без птушак, без песень.

19. У якім сказе трэба паставіць двукроп'е і коску?
а)  Мудрасць жыцця якраз не ў тым каб думаць пра тое што не варта думаць а дбаць пра надзённае пра тое без чаго жыць нельга.
б)  Раней ён тлумачыў гэта тым што дзеці пачаўшы вучобу жонка работу ў школе заўсёды месяц-два пасля канікул былі неарганізаваныя шумныя завальвалі ўсе сталы падручнікамі і сшыткамі займалі лепшыя рабочыя гадзіны падрыхтоўкай урокаў і выцяснялі яго выбівалі з творчай каляіны.
в)  Пушчы паважныя зімку праспаўшыя радасна песні зайгралі свае лісці зашасталі птушкі зачыркалі свішча салоўка дзяцел клюе.

20. Вызначце сказ, у якім трэба паставіць працяжнік на мяжы прэдыкатыўных частак.
а) Празрыстай вадою ты абмываў мне калісьці малому далоні плыў Нёман я на табе пакінуўшы родныя гоні у землях далёкіх шукаць свайму сэрцу спакою.
б)  Бяру у  прыгаршчы празрыстае вады і сонца трапяткое ў руках.
в)  Рака шумела збоку на павароце за альшэўнікам вырываючыся на луг пеніліся круцячыся белыя віркі і знікалі прэч з вачэй калышучы лазу ля берагоў.

21. Укажыце складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак.
а) Толькі на вялікай адлегласці можна адчуць, якая вялікая любоў да родных мясцін жыве ў чалавечым сэрцы.
б)  Цяпер буслы лётаюць па чарзе: адзін ляцеў на здабыткі, а другі аставаўся вартаваць гняздо, каб вецер не сарваў яго.
в)  Надвор'е было няўстойлівае: неба час ад часу зацягвалася хмарамі, імжыў дождж, затым зноў выблісквала сонца.

22. Вызначце від сказа (знакі прыпынку не пастаўлены).
     Усё вакол знаёмае да болю збягаюць незабудкі да вады сядае важна бусел на таполю ад ластавак абвіслі правады.
а) бяззлучнікавы складаны сказ;
б)  складаназлучаны сказ;
в)  складаны з рознымі відамі сувязі частак.

23. Колькі простых частак у сказе?
   У некаторых вёсках Гомельшчыны і цяпер існуе старадаўні звычай маладая на другі дзень пасля вяселля беліць печ у хаце маладога гэтым яна імкнецца "задобрыць" печ наладзіць адносіны з ёю а значыць з новай сям'ёй.
а) 2,    б) 4,    в) 3.

24. Правільная схема сказа (знакі прыпынку не пастаўлены);
       Вясна была яшчэ ўпачатку але снягі ўжо раставалі і дружна ў полі балбаталі раўкі рачулкі і ў грамадку яны ваду сваю злівалі ад сну гаі лясы будзілі і людзям душу весялілі.
а)  [    ] , але [    ] і [    ], і [    ].
б)  [    ], але [    ] , і [     ], і [     ].
в)  [     ] , але [    ] і [     ] і [      ].

25. Вызначце сказ, у якім трэба ставіць коску паміж злучальным і падпарадкавальным злучнікам (знакі прыпынку не пастаўлены).
а) Трэба было адпачыць але Іван адчуваў што калі ўпадзе на снег то напэўна болей ужо не ўстане.
б) На дварэ пачынала цямнець і каб зразумець не зусім выразныя літары трэба было добра прыглядацца.

в) Снег яшчэ не такі як вечарам але калі схаваецца за небакраем напружана-чырвонае сонца то наступіць спачатку чырвань а потым светлая празрыстасць 

Сказы са звароткамі, пабочнымі словамі, устаўнымі канструкцыямі
1.  Адзначце радкі, у якіх ёсць звароткі:
1) — Пакладзём кветкі, сынок, ім, героям нашым, — сказаў бацька (А. Савіцкі).
2) I раптам, як гэта бывае ў сне, і ты, і піраміда прапалі... (Я. Брыль).
3) Дзе ён, яе Васілёк, чаму не вярнуўся?.. (Я. Брыль).
4) А сыночак мой, а сіраціначка мая, ніхто цябе не пашкадуе, ніхто цябе не абароніць (М. Стральцоў).
5) — Я — Пахом Сяргеевіч Лебедзеў. Гэта — мая жонка, Марыя Данілаўна. А гэта — наш сын, Сярожа (В. Праскураў).

2.  Адзначце радкі, у якіх ёсць развітыя звароткі:
1) Старэнькая мая! Даруй мне за ўсе крыўды, за грубасць... (Я Брыль).
2) — Брава, дзед! — пахвалілі яго вайскоўцы (Я. Колас).
3) — Памажы мне, Наталка, сабраць на стол (В. Праскураў).
4) — Птушанятка маленькае, як цябе там, — Галачка? — трошачкі больш прытуліся да таткі (Я. Скрыган).
5) Цішэй вы, хлопцы! — строга супакойвае бацька (В. Карамазаў).

3.  Адзначце сказы, у якіх звароткі выдзелены правільна:
1) — Ох таварыш камандзір, — уздыхнуў дзед Талаш, — новага шмат, ды не цешыць яно! (Я. Колас).
2) — Няўжо, ты, дзед, такі дужы? — не паверыў Букрэй (Я. Колас).
3) — Да каго ж мне звярнуцца, як не да вас, таварышы чырвонаармейцы? (Я. Колас).
4) — Ну што, герой, прыйшоў? — дачытаўшы старонку, папытаўся Цішка Гартны (Я. Скрыган).
5) Багата, родная ты, мова... (П. Броўка).

4.  Адзначце сказы, у якіх ёсць пабочныя словы, словазлучэнні ці сказы:
1) Відаць, птах адчуў ласку людзей (Я. Пархута).
2) I на гасцінцы, і ў мястэчку, па ўсім — так добра знаёмым і якім жа кароткім цяпер — шляху ад роднай хаты добрыя людзі бачылі яе пакутніцкі шлях (Я. Брыль).
3)  На жаль, у асобных людзей яшчэ абыякавыя адносіны да прыроды, спажывецкія (Я. Пархута).
4) I нават калі ўжо ведаў, што гэта няпраўда, усё роўна кожнае прозвішча выклікала свой вобраз (Я. Скрыган).
5)  На галаве, ссунутая на патыліцу, неяк не па часе (быў толькі пачатак верасня) па-заліхвацку дзіўна сядзела аблезлая шапка-аблавушка (В. Праскураў).

5.  Адзначце радкі, у якіх значэнне пабочных слоў вызначана правільна:
1)  Ішлі мы з табой, здаецца, пясчанай пустыняй (Я. Брыль) - меркаванне, меншая ступень упэўненасці.
2)  Рагнеда чакала лета, калі да яе, па звычаях таго часу, павінен быў прыехаць жаніх (К. Тарасаў) — заўвага пра спосаб афармлення думкі.
3) Як гаворыць легенда, Рагвалод паслаў свайго брата  Тура на поўдзень, і той заснаваў на рацэ Прыпяць горад-крэпасць Тураў... (У. Бутрамееў} — крыніца паведамлення.
4) Мабыць, перш чым уводзіць новае слова, трэба... прыслухацца да жывой гаворкі... (А. Каўрус) - паслядоўнасць выкладання думак.
5) На шчасце, я ад маці не чуў нічога падобнага (В. Жуковіч) -розныя пачуцці (задавальненне).

6.  Адзначце сказы, у якіх пабочныя словы (словазлучэнні) аддзяляюцца ад злучніка коскамі:
1) А__можа, гэта таму, што глыбока задумаўся (/. Шамякін).
2) Далёкімі, а__галоўнае, амаль недасягальнымі здаваліся мары пра будучыню (С. Александровіч).
3) Карціна называлася «Першы мірны дзень», але__на думку многіх, нічога не мела агульнага з гэтай тэмай (Я. Скрыган).
4) Маці ніколі не скардзілася, што гэтак далёка Віця, што Маня, хоць __здавалася б, не так і далёка, а ўсё адно прыязджае рэдка (В. Жуковгч).
5) За дзясятак кіламетраў ад вёскі быў аэрадром, і__вядома ж, жыхары прывыклі, што над ім кожны дзень кружацца самалёты (Я. Маўр).

7.  Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы выступаюць у ролі пабочных слоў і выдзяляюцца коскамі:
1) Зіна аказваецца гэта бачыла, бо ішла ў школу следам за Данікам (А. Савіцкі).
2) Здавалася ёй, што гэта не бронзавы салдат стаіць на пастаменце, а яе сын Віктар (М. Плотнікаў).
3) У хлопчыка на галаве была новая шапка, якую ён надзеў відаць першы раз (Я. Брыль).
4)  Пахі гэтыя поўнілі сад, вуліцу, уся зямля здавалася была поўная квецені, пахаў (/. Мележ).
5) Здалёк відаць невялічкая, але вельмі акуратненькая хатка, абшаляваная дошкамі і пафарбаваная ў жоўты колер (Я. Васілёнак).

8. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў ставіцца коска:
1) А Верыну вёску__па яе словах__я ўяўляў зусім іншаю (Я. Сіпакоў).
2) Будыніна, якую Канстанцін Сцяпанавіч жартаўліва назваў палацам і да якой ён з Валодзем падышоў__нарэшце, была звычайная хатка пуцявога абходчыка (Я. Васілёнак).
3) Мне падумалася: якая яна__напэўна__клапатлівая і як добра разумее чужую радасць (/. Мележ).
4)  Цяпер__здаецца, што гэта не ўспамінаецца, а сніцца... (А.Жук).

5) Вобраз Беларусі__безумоўна__змяняўся ў залежнасці ад пары года, надвор'я, настрою (У. Калеснік).
Пабочныя словы, словазлучэнні і сказы

Праверачны тэст
 1. Адзначце нумары сказаў, дзе словы , набраныя курсівым, з’яўляюцца пабочнымі.      
       1. У летнюю спёку ручай можа перасохнуць.
       2. У узгорка відаць вёска Вязынка.
       3. Сёння мабыць вельмі холадна на дварэ.
       4. Праўда  язда на плытах не зусім лёгкая рэч.

2. Адзначце сказы, у якіх  набраныя  курсівам  словы трэба выдзеліць коскамі.
       1. Снег здаецца  варушыцца , дыша, наздраваты, прабіты цяплом.
       2. Адным словам  спрытная  Валя была, у яе руках усё гарэла.
       3.Усім стала зразумела, што работа  будзе цяжкай.
       4. Я часта думаю, чаму такі цяжкі лёс роднай мовы.

3. Вызначыць  значэнне пабочнага слова.
         Відаць, сёння будзе дождж.
                                  1. Розная ступень  упэўненасці.
                                  2. Розныя пачуцці. 
                                  3. Крыніца  паведамлення.                                                                                                                       
                                  4. Парадак  думак і іх сувязь.
                                  5. Заўвагі аб спосабах  афармлення  думак.      
    
4. Вызначыць  значэнне пабочнага  слова.
         Па-мойму , ураджай сёлета што трэба.                                    
                                1. Розная ступень  упэўненасці.
                                  2.Розныя пачуцці. 
                                  3. Крыніца паведамлення.                                                                                                                           
                                  4. Парадак  думак і іх сувязь.
                                   5. Заўвагі аб спосабах  афармлення  думак.     

       5.  Адзначце  сказы , дзе прапушчаны знакі прыпынку  пры пабочных словазлучэннях і сказах.
          1. Жанчына ці мо толькі здаецца высокая ростам.
          2. Прыязджалі  аратары з горада, якія  ( як Аўгінні  казалі суседкі) гаварылі аб розных простых сялянскіх справах.
          3. Новая мэбля, простая, недарагая, але такая  выгодная і  здавалася Надзі  надзвычай прыгожая.
Вучням 6 класа.
Тэматычны кантроль па тэме «Прыметнік»
1. Прыметнік — часціна мовы, якая абазначае:
а) прадмет;
б) прымету;
в) дзеянне.

2.  Знайсці радок, у якім знаходзяцца толькі прыметнікі:
а) павольны, разумнае, зеляніна, бялець;
б) павольны, разумнае, зялёны. белы;
в) павольны, розум. зялёны, белы;
г) павольны. белы, разумны, зелянець.

3. Указаць род прыметнікаў у сказе:
Асенняя (1) туматая (2) раніца заўсёды агортвала Веру шчымлівай (3) тугою па далёкім (4) дзяцінстве, па цеплыні бацькоўскай (5) хаты і матчынай (6) ласцы.
а)  1 — ж. р., 2 — ж. р., 3 — н. р., 4 — н. р., 5 — ж. р., 6 — ж. р.;
б)  1 — ж. р., 2 — ж. р., 3 — ж. р., 4 — н. р., 5 — ж. р., 6 — ж. р.;
в)  1 — ж. р., 2 — ж. р., 3 — ж. р., 4 — н. р., 5 — м. р., 6 — ж. р.

4. Вызначыць склон прыметнікаў у сказе:
На зялёнай палянцы мы ўбачылі незнаёмае дрэва з незвычайнай лістотай.
а) зялёнай (М.), незнаёмае (В.), незвычайнай (Т.);
б) зялёнай (Д.), незнаёмае (В.), незвычайнай (Т.);
в) зялёнай (М.), незнаёмае (В.), незвычайнай (М.).
5. Вызначыць, які Ісанчатак трэба дапісаць да прыметніка. Выбраць слупок, у якім паслядоўна размешчаныя канчаткі адпавядаюць канчаткам дадзеных прыметнікаў:
                                     а)          б)         в)          г)
нов.. паліто              -ае        -ае        -аё        -ая
даўн.. сяброўку        -юю      -ую       -юю      -юю
квол.. сцябло            -ае        -ая        -ая        -ае
вялік.. боль              -і          -і          -і           -ая

6. Указаць, якія з дадзеных прыметнікаў з'яўляюцца прыналежнымі:
а) воўчы апетыт;                  г) зайцава душа;
б) воўчыя зубы;                   д) зайцава нара;
в) папяровая вокладка;         е) дубовая бочка.

7.  Вызначыць, якія з дадзеных прыметнікаў маюць форму найвышэйшай ступені параўнання:
а) маладзейшы;                    г) больш цікавы;
б) меншы;                            д) самы вялікі;
в) найгоршы;                        е) вячэрні.

8. Выбраць слупок, у якім паслядоўнасць слоў разам ці праз злучок адпавядае правапісу складаных прыметнікаў:
                                          а)                         б)                    в)
(добра) сумленны       разам                   разам              праз злучок
(бура) зялёны              праз злучок         праз злучок    разам
(паўднёва) ўсходні      праз злучок         праз злучок    разам
(светла) валосы           праз злучок         разам              разам

9. Указаць, у якім сказе не з прыметнікамі трэба пісаць асобна:
а) Усхліпваюць у чаротах (не) спакойныя хвалі Прыпяці.
б) Вакол пануе (не) парушны спакой восеньскай ночы.
в) Дом быў (не) вялікі, але акуратна дагледжаны.

10.  Указаць, у якім слупку паслядоўна размешчаная літара ь ці яе адсутнасць адпавядаюць прапушчаным у прыметніках літарам:
                                    а)          б)         в)          г)
казан..скі                 ь             -             -            -
восен..скі                 -             ь          -             ь
студзен..скі              -            ь           ь             -
кубан..скі                 -            -           -              ь

11.  Вызначыць, у якім слупку паслядоўна размешчаныя літары адпавядаюць прапушчаным у дадзеных словах:
                                   а)          б)         в)          г)
стара..ы                   нн        н           нн        н
палымя..ы               н          нн        н          н
сцюдзё..ы                 нн        н          н          н
раме..ы                    нн        н           нн        нн

12. Указаць, якія прыметнікі ўтвораны прыставачна-суфіксальным спосабам:
а) бязрогі;                             г) падземны;
б) бязмежны;                        д) крыклівы;
в) залішні;                            е) учарашні.

13. Знайсці ў кожным радку «чацвёрты лішні» прыметнік і абгрунтаваць свой выбар:
а) мяккі, малады, добры. вавёрчын;
б) саладзейшы. горшы, дужэйшы, лягчэйшы;
в) новае, маладзецкая, велізарная, задняя;
г) ткацкі, рыбацкі, слабадскі, юнацкі.
15.  Вызначыць. напісанне якіх прыметнікаў не адпавядае іх вымаўленню:
а) зялёны;                             в) гарадскі;

б) нясвіжскі;                        г) калмыцкі.

6 комментариев: