Разгадайце крыжаванку
"МАСТАЦКАЕ СЛОВА"
Да паэмы Я.Купалы "Магіла льва"
План характарыстыкі вобразаў Машэкі і Наталькі
Вобраз Машэкі
Вобраз Наталькі
ЗАДАННІ ДА ЎРОКА АБАГУЛЬНЕННЯ
Беларуская літаратура VIII КЛАС
Выканайце тэст
"МАСТАЦКАЕ СЛОВА"
Да паэмы Я.Купалы "Магіла льва"
План характарыстыкі вобразаў Машэкі і Наталькі
Вобраз Машэкі
1) Юнацтва Машэкі, яго сіла і адносіны да людзей.
2) Каханне да Наталькі.
3) Адказ на здраду каханай.
4) Крывавы разбойнік Машэка і яго гібель.
5) "Магіла льва".
Вобраз Наталькі
1) Юнацтва Наталькі.
2) Хараство беларускай дзяўчыны.
3) Адносіны да Машэкі.
4) Ганебная сувязь з панам.
5) Адплата Машэку за пралітую ім кроў.
Да верша М. Багдановіча «Санет»
(«Замерзла ноччу
шпаркая крыніца...»)
І.Сачыненне ў форме параўнальнага аналізу вершаў М. Багдановіча
«Санет» («Замерзла ноччу шпаркая крыніца...») і У. Шэкспіра «Санет» («Мастак
цудоўны, незраўнаны час...»).
План-алгарытм сачынення
1) Звесткі пра
аўтараў верша.
2)
Назвы твораў, іх сэнс. Адпаведнасць твораў
класічнай форме санета.
3)
Тэма. Аптымістычная філасофская ідэя санетаў
У. Шэкс- піра і М. Багдановіча.
4)
Агульнае і адмегнае ў вобразным увасабленні
ідэі, інта- нацыі, рытме, памеры.
5) Асабістае
ўсгірыманне вучнямі санетаў У. Шэкспіра і М. Багдановіча.
ПРЫКЛАДНЫ ПЛАН ПРАЦЫ НАД ВОДГУКАМ
1. Уважліва
прачытаць верш цалкам з МЭТАЙ – выясніць першае сваё уражанне ад яго і запісаць:
– спадабаўся ці не, бо…
– зразумелы ці не, бо…
– чаму (ці каму прысвечаны)
– актуальны
для сучаснасці ці не, чым актуальны.
2. Уважліва
прачытаць па сказах (строфах), МЭТА:
-- вызначыць
структуры сказаў, каб зрабіць выснову тыпу: (Увесь твор складаецца з пяці простых ці пяці складаных,
складаназалежных сказаў у якіх і сканцэнтравана асноўная думка пра…
--
вызначыць наяўнасць вобразных сродкаў: ТРОПЫ ці СТЫЛІСТЫЧНЫЯ ФІГУРЫ;
–
кантэкстуальнае значэнне слоў;
– мікратэмы
кожнага абзаца (страфы);
– уражанні
ад кожнай страфы
– кампазіцыю твора (кальцавая ці не, ці паслядоўнасць думак)
3.
Устанавіць цэнтральны вобраз і адносіны аўтара да яго:
– колькі
разоў паўтараецца ў творы;
– якімі сінонімамі ці перыфразамі замяняецца;
– якія
эпітэты акружаюць яго.
– што
проціпастаўляецца яму ў творы.
4. Вызначыць тэму і ідэю твора, раскрыццю якіх і
падпарадкаваны ўсе сродкі.
Тэма – пра што,
чаму прысвечаны … (Верш прысвечаны паказу…
Ідэя – тое, што
сцвярджаецца. (Аўтар сцвярджае думку пра … )
5. Скласці
ПЛАН тыпу:
Уступ:
-- што я
знаю пра аўтара
-- чым мне
падабаюцца яго творы
-- што мне
вядома пра тэму і праблему, ўзнятыя аўтарам;
-- якіх я
ведаю яшчэ аўтараў і іх творы па гэтай тэме;
ГАЛОЎНАЯ ЧАСТКА
1) Тэма
верша і адносіны да яе аўтара з указаннем канкрэтных лексічных адзінак, якія
пацвярджаюць сказанае;
2) Ідэя
верша.
2) Раскрыццю
тэмы падпарадкаваны – цэнтральны вобраз(ы). Адносіны аўтара да іх;
3) Адметнасць структуры твора
(колькі частак, якія, што гэта дае)
4) Танальнасць верша (гучыць
аптымістычны ці не, падабаецца ці не)
ЗАКЛЮЧЭННЕ
1)
актуальнасць, запатрабаванасць, своечасовасць твора для сучаснасці, бо дазваляе
…
5. Напісаць ВОДГУК
УВАГА! Адносіны аўтара
выражаюцца:
1)
словы з суфіксамі
суб’ектыўнай ацэнкі;
2)
словы з адмоўнай ці
станоўчай канатацыяй (валацуга, махляры,
развалюха)
3)
прыметнікамі-эпітэтамі;
4)
параўнаннямі;
ЗАДАННІ ДА ЎРОКА АБАГУЛЬНЕННЯ
1.
У дадзеных словазлучэннях падкрэсліце эпітэты.
Звонкая песня, чароўная вясна, чырвоны мяч, задумлівы
бор, летняя ноч, цікавая кніга, шырокая вуліца, росная трава, мазольная праўда,
сонечная раніца, самотная бярозка, ясны месяц, мужны баец, сонечная ўсмешка.
2.
Знайдзіце ў дадзеных строфах эпітэты, вызначце
іх ролю.
Мне здаецца, з першым промнем сонечным
Я цябе пазнаў і палюбіў
Гэткай маладой, прыгожай, сённяшняй
У разліве неабдымных ніў.
П. Панчанка. «Беларусі»
Сакавік прыносіць светлыя надзеі на вясну, на сонца,
на зялёны шум.
М. Машара.
«Сакавік»
3.
Прыдумайце па
аналогіі параўнанне:
Снег, нібы белы абрус...
Вочы, як зоркі зіхоткія...
Гаворыць, нібы птушачка шчабеча...
4.
Вызначце памер верша.
Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор
дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
М. Багдановіч.
«Слуцкія ткачыхі»
Я гэта люблю падарожжа,
3 якім і зраўняцца не можа
Вандроўка ў
любыя Таўрыды —
У казачныя краявіды.
М. Танк. «Я
гэта люблю»
5.
Падкрэсліце ўвасабленні, вызначце іх ролю ў
творы.
Залатая, асенняя раніца!
Хараством ты на свеце адна.
Сонца ў пушчы глыбокай купаецца
I ніяк не
дастане да дна...
У. Дубоўка. «Залатая, асенняя раніца...»
Ўкруг месяца туманнае гало.
Мароз ступае адубелым садам.
Самотным дрэвам сняцца май і радасць,
А мне — маё забытае святло.
У. Караткевіч.
«Ўкруг месяца...»
6.
Прыдумайце апошні радок.
Я ў захапленні
ад строяў тваіх,
Тваіх бранзалет, завушніц дарагіх,
Такіх дарагіх, што сама ты
...да іх — малазначны дадатак.
М. Танк. «Я ў
захапленні...»
- - - а
- - - б
- - - б
-
- - а
-
- - а
- - - б
-
- - а
- - - в
- - - в
- - - г
- - - д
- - - г
Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.
Беларуская літаратура VIII КЛАС
Назва твора
|
Жанр
|
Аўтар
|
Трэба дома бываць часцей
|
верш
|
Рыгор Барадулін
|
Дзяльба кабанчыка
|
апавяданне
|
Віктар Карамазаў
|
Вечар
|
п’еса (драма)
|
Аляксей Дудараў
|
Спадчына
|
верш
|
Янка Купала
|
Слуцкія ткачыхі
|
верш
|
Максім Багдановіч
|
Беларуская песня
|
верш
|
Уладзімір Караткевіч
|
Шчасце
|
верш
|
Максім Танк
|
Чалавеку патрэбна не слава
|
верш
|
Сяргей Грахоўскі
|
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць
|
верш
|
Анатоль Вярцінскі
|
Раманс
|
верш
|
Максім Багдановіч
|
Бывай
|
верш
|
Аркадзь Куляшоў
|
О, край родны, край прыгожы!
|
верш
|
Якуб Колас
|
Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог..
|
верш
|
Максім Багдановіч
|
Над зямлёю шугае верасень…
|
верш
|
Васіль Зуёнак
|
Санет
|
санет
|
Ульям Шэкспір
|
Санет
|
санет
|
Максім Багдановіч
|
Свяці, кахання чыстая зара!..
|
актава
|
Анатоль Грачанікаў
|
Нам разам трыццаць
|
актава
|
Ніл Гілевіч
|
Трыялет
|
трыялет
|
Максім Багдановіч
|
Трыялет
|
трыялет
|
Данута Бічэль
|
Хмарка
|
апавяданне
|
Якуб Колас
|
Паром на бурнай рацэ
|
апавяданне
|
Уладзімір Караткевіч
|
Губаты
|
апавяданне
|
Генрых Далідовіч
|
Жураўліны крык
|
аповесць
|
Васіль Быкаў
|
Магіла льва
|
паэма
|
Янка Купала
|
Кантрабанда
|
балада
|
Янка Сіпакоў
|
Маці
|
балада
|
Аркадзь Куляшоў
|
Ганарысты парсюк
|
байка
|
Кандрат Крапіва
|
Несцерка
|
п’еса (камедыя)
|
Віталь Вольскі
|
Паўлінка
|
п’еса (камедыя)
|
Янка Купала
|
1.
Адзначце неразвітыя
двухсастаўныя сказы:
1)
Зіма халодная.
2)
Зімой дні кароткія.
3)
Горад будуецца,
становіцца прыгажэйшым.
4)
Прыемная прахалода.
5)
Ты заходзь, сястрыца,
не забывайся.
2.
Адзначце сказы, у
якіх дзейнік выражаны сінтаксічна непадзельным словазлучэннем:
1)
За прагалам віднеліся
тры высачэзныя дубы (І. Пташнікаў).
2)
Днём, пасля ўрокаў,
дадому яе [настаўніцу] праводзіў звычайна хтосьці з вучняў (А. Васілевіч).
3)
Між тым наўкола
ляжала чыстая снегавая дарога... (В. Быкаў).
4)
Пах хлеба напаўняў
хату, расплываўся па двары, падбадзёрваў, абуджаў радасць (Ю. Грыбаў).
5)
Усе жыхары былі
сагнаны ў той канец вёскі, дзе стаяла старая вялікая адрына (Я. Брыль).
3.
Адзначце сказы з
састаўнымі іменнымі выказнікамі:
1)
Сенажаць была
куп’істая, занядбаная, парослая драсёнам ды шчаўем (М. Зарэмба).
2)
Праз колькі хвілін
Кастусь усё ж прыўзняўся на локцях і пачаў узірацца ў касагор ля дарогі (М. Зарэмба).
3)
Антось мог без
памылкі ўявіць сабе ўсё гэта надводнае царства (А. Камароўскі).
4)
Дружок быў кемлівым
вучнем, Кастусёвы каманды лавіў на ляту (М Зарэмба).
5)
Бусліха не вытрымала
і ўзляцела, села на ўсохлай вершаліне бліжняга дуба (А. Камароўскі).
4.
Адзначце сказы, у
якіх выказнікі ўжыты ў правільнай форме:
1)
Тры вучні пагадзіліся
дапамагчы аднакласніку.
2)
Некалькі чалавек адразу
ж пераселі на іншы аўтобус.
3)
Трое партызан спалі
на падлозе.
4)
Большасць пасадак не
прыжыліся.
5)
Сем дзён мінула так
хутка, што мы не паспелі засумаваць па маме.
5.
Адзначце сказы, у
якіх паміж дзейнікам і выказнікам патрэбна паставіць працяжнік:
1)
Пяць плюс сем__ дванаццаць.
2)
Хлопец ужо з
маленства адчуў, што жыццё___ не
вясёлае, бесклапотнае свята... (І. Мележ).
3)
Лось___вялікі майстар
прабірацца па балоце (В. Вольскі).
4)
У яго ўяўленні гэтыя
людзі _ героі, на якіх можна пазіраць толькі з вялікай пашанаю (Я. Колас).
5)
Да пэўнай ступені
бусел___сімвал Беларусі (У. Караткевіч).
6.
Адзначце сказы, у
якіх выдзеленыя словы з'яўляюцца прыдаткамі:
1)
Чародкі маладых
дзяўчат-паляшучак і маладзіц, убраных, як макавыя кветкі ў
агародзе, падштурхвалі адна адну... (Я. Колас).
2)
Дзед Талаш
любіць лес, балоты і сваю родную Прыпяць (Я. Колас).
3)
3 глыбокіх норак
выляталі ластаўкі-беражанкі, палахліва цвыркалі, нізка кружыліся
і ўздымаліся ўгару (В. Адамчык).
4)
За выключэннем возера
Рыца і азёр Швейцарыі, Возера Сві цязь — самае прыгожае ў Еўропе (Л. Мірачыцкі).
5)
Мэта газеты «Мужыцкая
праўда” заключалася ў тым, каб расказаць народу сялянскую праўду (Г.
Кісялёў).
7.
Адзначце сказы з
прамымі дапаўненнямі:
1)
Люблю я Пушкіна за
яго прыгожы чароўны верш (Я. Купала).
2)
Пушкін не баяўся
цароў і генералаў (Я. Купала).
3)
Цвіценне чаромхі
звычайна супадае з надыходам апошняй хвалі халадоў (А. Курскоў).
4)
Насустрач самалёту
бегла-слалася злёгку запарушанае снегам поле аэрадрома ( Т. Хадкевіч).
5)
Не заўсёды хапала
хлеба да новага ўраджаю (Б. Сачанка).
8.
Адзначце сказы, у
якіх акалічнасці выражаны спалучэннем назоўніка з прыназоўнікам:
1)
Безліч разоў
грукаталі калясніцы вайны (У. Караткевіч).
2)
Памяць маёй зямлі
там, дзе ёсць старадаўнія гарадзішчы, курганы, пад якімі спяць яе абаронцы...
(У. Караткевіч).
3)
У засушлівыя гады ў
лагчыне выціскалася халодная вада (3. Бяспалы).
4)
Праз перашыек да
самага цэнтра лагчыны была пракапана канава (3. Бяспалы).
5)
Павуцінне плыло ў бок
маладога асінніка, як бы абпаленага дзівосным агнём (І. Шамякін).
Тэкст да заданняў
9,10
Маці глядзела то на машыны, што чакалі
сынавага дазволу ехаць, то на свайго сына. Цяпер быў відаць яго твар — упартыя,
яшчэ юнацкія рысы, прыплюшчаныя ад сонца вочы, нахмураныя цёмныя бровы. Ён
памужнеў і падрос за гэты час, што яны не бачыліся (Паводле I. Мележа).
9. Вызначце, пры дапамозе якіх сродкаў звязаны сказы
тэксту:
1)
сінонімы;
2)
лексічны паўтор;
3) займеннікі;
4) злучнікі;
5) часціцы.
10. Выпішыце з тэксту
два дапасаваныя азначэнні.
ОТВЕТЫ ГДЕ????????????????????!!!!!!!!!!!!!!!!!
ОтветитьУдалить