Прыкметы вясны
Старыя людзі сцвярджаюць, што калі сакавік, першы месяц вясны, халодны, то год будзе хлебародны.
Калі вакол жылля будзеце бачыць шмат сініц, то чакаць цяпла ад сёлетняй вясны не давядзецца.
Калі пачнуць біць маланкі, але без грому, то, кажуць, трэба рыхтавацца да сухога лета.
А хочаце мець прагноз наконт будучага лета? Назірайце за мурашамі — калі снег спачатку растае з паўднёвага боку, то лета будзе халодным і кароткім, калі з паўночнага — цёплым і доўгім.
І яшчэ. Паназірайце падчас паводкі за рэкамі. Калі лёд на іх берагах будзе абсыхаць, то год можа стаць цяжкім.
У Беларусі гарачае лета бывае далёка не кожны год. Калі вясной будзе многа лятучага павуціння — разлічвайце менавіта на гарачае лета. Прадказальнікам халоднага лета лічыцца такая прыкмета, як гнездаванне птушак на сонечным баку.
Цёплы красавік і халодны май — гэта значыць, што будзе добры ўраджай.
