Гавары правільна


 Цікава ведаць
Запазычаныя словы, якія выкарыстоўваюцца ў СМІ

Алібі — (лац. alibi — у іншым месцы ці лац.alius — «іншы») — абставіны, што выключаюцьзнаходжанне падазраваемай ці абвінавачваемай асобы на месцы злачынства пры яго здзяйсненні.
Арганайзер— (англ.organizer)- першапачаткова невялікая кніга, якая змяшчае каляндар, адрасную кнігу і нататнік, якая служыць для арганізацыі інфармацыі аб персанальных кантактах і падзеях.
Асемблер (ад англ. assembler) – агульнапрынятая назва транслятара з аўтакода.
Аташэ, нескл., (фр. аttaché). Спецыяліст-кансультант у якой-небудзь галіне пры пасольстве. Ваенны аташэ.
Бізнэс-лэдзі (англ. bussines справа, занятак, lady дама, жанчына) – тое, што і бізнэс-вумэн.
Бойфрэнд— (англ. boyfriend каханы, сябрук)- малады чалавек у адносінах да дзяўчыны, з якой ён не знаходзіцца ў шлюбе, але падтрымлівае цесныя сяброўскія або інтымныя адносіны.
Брокер — (англ. Broker- брокер)- фірма або асоба, якая выступае пасрэднікам пры заключэнні здзелак на біржы, дзеючая па даручэнні сваіх кліентаў.
Брэйн-рынг (ад англ. brain-ring) – тэлевізійная гульня-спаборніцтва, пераможцам у якой становіцца той чалавек або каманда, якія выяўляюць больш шырокую эрудыцыю і хуткасць рэакцыі ў адказах на пытанні вядучага.
Брыфінг— (англ. briefing ; ад англ. brief — кароткі, нядоўгі) — кароткая прэс-канферэнцыя, прысвечаная аднаму пытанню.
Вакодэр (ад англ. vocoder, ад англ. voice – голас + code – код) –від тэлефоннай сувязі з перадачай інфармацыі ў закадзіраваным выглядзе.
Дайджэст — (ад англ. digest — кароткі выклад, рэзюмэ; ад лац. digerere — падзяляць) у СМІ — інфармацыйны прадукт (выданне, артыкул, падборка), які змяшчае кароткія анатацыі і асноўныя палажэнні артыкулаў, або ў якім сцісла перадаецца змест самых цікавых публікацый за нейкі перыяд. У больш шырокім значэнні дайджэст — гэта падборка вытрымак з розных крыніц на пэўную тэматыку.
Дальтан-план (ад англ. Dalton – назва горада ў ЗША + план) –
сістэма арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе, які грунтуецца на прынцыпе індывідуальнага навучання.
Інвестар—  асоба або арганізацыя (у тым ліку кампанія, дзяржава і т. д.), якая ажыццяўляе звязаныя з рызыкай ўкладанні капіталу, накіраваныя на наступнае атрыманне прыбытку (інвестыцыі).
Інтэлсат (ад англ. Intelsat, ад англ. International Telecommunication Satellites – мінародныя сувязныея спадарожнікі) – міжнародная арганізацыя па стварэнні і эксплуатацыі глабальнай камерцыйнай спадарожнікавай сувязі.
Інтэрв’ю (ад англ. interview – сустрэча, спатканне) – 1. прызначаная для друку (радыё, тэлебачання) гутарка карэспандэнта з якім-небудзь дзеячам па пытаннях, якія цікавяць грамадскасць. 2. газетны артыкул, які выкладае змест такой гутаркі.
Інтэрв’юер (ад англ. interviewer) – журналіст, які бярэ ў каго-небудзь інтэрв’ю.
Інтэрфакс (ад англ. Interfax) – незалежнае інфармацыйнае агенцтва, заснаванае ў 1989.
Каледж (ад англ. college) – вышэйшая або сярэдняя навучальная ўстанова ў ЗША (на Беларусі ствараюцца з 1990 г.)
Кантэнт– аналіз (ад англ. content – змест + аналіз) – метад выяўлення і ацэнкі спецыфічных характарыстык тэкстаў і іншых носьбітаў інфармацыі.
Канферансье, нескл., (рус. конферансье- фр. сonferencier= дакладчык, лектар). Артыст, які вядзе канцэртна-эстраднае прадстаўленне, аб’яўляючы нумары праграмы ізаймаючы гледачоў у перапынках паміж нумарамі.
Кашпо — (фр. cache-pot, «схаваны гаршчок») — дэкаратыўны посуд, унутр якога ставіцца гаршчок з раслінай.
Квіз (ад англ. quiz) – радыё- або тэлевізійная гульня ў пытанніі адказы на розныя тэмы з прызамі для пераможцаў, літаратурная, музычная ці якая-н. іншая віктарына.
Класіфікатар— (ад лац. classis — разрад і facere — рабіць) — сістэматызаваны пералік аб’ектаў (прадукцыі, тавараў), кожнаму з якіх прысвоены пэўны шыфр, код.
Красворд (ад англ. cross-word) –  задача–гульня, у якой фігуру
з перакрыжаванымі радамі клетак трэба запоўніць патрэбнымі словамі.
Лагістыка (ад англ. Logistics)- комплексная сістэма арганізацыі працэсу руху тавару ад вытворцы да пакупніка.
Мадам, нескл. (франц. madam)- ветлівая назва замужняй жанчыны ў Францыі і некаторых іншых краінах. Мадам Бавары.
Ноўтбук— (англ.notebook — нататнік, блакнотны ПК) — партатыўны персанальны камп’ютар, у корпусе якога аб’яднаны тыповыя кампаненты ПК, уключаючы дысплей, клавіятуру.
Ноу-хау (ад англ. know-how) – 1. сукупнасць тэхнічных ведаў
і вопыту, неабходных для ажыццяўлення якога-н. вытворчага працэсу. 2. камерцыйная, тэхнічная, тэхналагічная інфармацыя ў выглядзе спецыяльнай тэхнічнай дакументацыі, вытворчага вопыту.
Паблісіці (ад англ. publicity – галоснасць, рэклама) – 1. вядомасць, папулярнасць. 2. спрыяльныя камерцыйныя паведамленні, прэзентацыі або звесткі аб таварах, паслугах або фірмах, якія перадаюцца праз сродкі масавай інфармацыі, але не аплочваюцца зацікаўленай асобай (канкрэтным спонсарам).
Піке, нескл., н.(фр.pigue). Амаль вертыкальнае зніжэнне самалёта на
вялікай хуткасці, пікіраванне. Самалёт перайшоў у піке.
Прэзент — (Франц. présent) — падарунак, прынашэнне, сюрпрыз.
Прэс-бюро (ад англ. press-bureau) – 1. бюро друку, інфармацыйны аддзел у пасольствах, прадстаўніцтвах. 2. рэдакцыйны апарат абслугоўвання прэсы, створаны на перыяд работы з’ездаў канферэнцый, нарад.
Прэс-канферэнцыя (ад англ. press-conference) – сустрэча дзяржаўных, палітычных, грамадскіх ці навуковых дзеячаў з прадстаўнікамі друку для паведамлення якіх-н. звестак.
Прэс-рэліз (ад англ. press-release – выпуск для прэсы) – спецыяльныя бюлетэні для работнікаў органаў масавай інфармацыі.
Рэзюмэ, нескл., н. (рус. резюме <фр. resume).1. Кароткі выклад сутнасці кнігі, артыкула, прамовы. 2. Кароткая характарыстыка працоўнай дзейнасці і асабістых якасцей спецыяліста, якая складаецца ім самім для прадастаўлення патэнцыяльнаму работадаўцу.
Рэйтынг— (ад англ. rating — ацэнка, парадак, класіфікацыя)-  тэрмін, які пазначае суб’ектыўную ацэнку якой-небудзь з’явы па зададзенай шкале.
Рэпартаж (ад англ. report – паведамляць) – інфармацыя па радыё, тэлебачанні, паведамленне ў газеце аб мясцовых здарэннях, падзеях.
Рэпарцёр (ад англ. reporter) – работнік газеты, радыё, тэлебачання, які дастаўляе рэдакцыі звесткі аб падзеях і здарэннях мясцовага жыцця.
Саміт (ад англ. summit)- тып афіцыйнай сустрэчы або нарады кіраўнікоў дзяржаў.
Сек’юрыці— (англ. Security- бяспека)- дзяржаўная бяспека; контрразведка; служба аховы парадку і бяспекі.
Сервер— (ад англ. Server- абслуговы)- праграмнае забеспячэнне, якое прымае запыты ад кліента; камп’ютар (або спецыяльнае камп’ютарнае абсталяванне), вылучаны  / або спецыялізаваны для выканання пэўных сэрвісных функцый.
Сканер— (scanner, opticalreader) — прылада ўводу, прызначаная для счытвання графічных дадзеных (у тым ліку тэкставых дадзеных у графічнай форме, малюнкаў, штрыхкодаў і да т.п.) з паверхні носьбіта (напрыклад, паперы, слайда) пры дапамозе аптычных сродкаў, іх кадавання і ўводу ў камп’ютар або іншыя прылады.
Снукер- (ад англ. snooker)- від більярда, у якім выкарыстоўваюцца 15 чырвоных шароў і 6 шароў іншых колераў, якія трэба забіць у лузы більярднага стала ў пэўным парадку.
Спам- (ад англ, sраm)- масавая рассылка рэкламных аб’яў па электроннай пошце.
Спічрайтар— (англ.speechwriter)- укладальнік тэкстаў прамоваў, выступаў для высокапастаўленых асоб дзяржавы, палітыкаў, грамадскіх дзеячаў ці бізнэсмэнаў.
Спонсар— (ад лац. Spondeo — ручаюся, гарантую) — можа быць як фізічнай, так і юрыдычнай асобай, якая фінансуе якую-небудзь дзейнасць як фізічных, так і юрыдычных асоб з мэтай атрымання якой-небудзь матэрыяльнай выгады або прыбытку для сябе альбо ў абмен на рэкламу.
Спрэй — (англ. Spray –пырскі)-  прылада для накіраванага распырсквання вадкасці.
Су­пермаркет (ад англ. supermarket)- буйны магазін самаабслугоўвання па гандлі спажывецкімі таварамі.
Сэйл- (ад англ. sale)- распродаж па зніжаных цэнах у канцы сезона.
Таймер — (англ. timer, ад  time — адзначаць час) – кантрольна- рэгуляваны прыбор, які па заканчэнні зададзенага прамежку часу аўтаматычна ўключае (выключае) тэхнічную сістэму, машыну ці апарат вытворчага або бытавога прызначэння альбо сігналізуе аб надыходзе моманту іх уключэння (выключэння).
Танга— (Tanga)- старадаўні іспанскі танец, блізкі да цыганскіх танцаў так званага стылю фламенка.
Ток-шоу— (ад англ.talkshow — гутарковае шоу)- від тэлеперадачы, у якім адзін або некалькі запрошаных удзельнікаў вядуць абмеркаванне паміж сабой.
Трылер— (ад англ. thrill — хваляванне) — жанр твораў літаратуры і кіно, нацэлены выклікаць у гледача або чытача пачуцці.
Тэлерэкордынг (ад тэле + англ. recording – запіс) – запіс тэлевізійнай перадачы.
Уфалогія (ад англ. UFO, ад англ. Unknown Flying Object – неапазнаны лятаючы аб’ект + -логія) – збор, сістэматызацыя і аналіз матэрыялаў аб неапазнаных лятаючых аб’ектах.
Файл — (англ.file- файл) — блок інфармацыі на знешнім запамінальным прыстасаванні камп’ютара, якое мае пэўнае лагічнае ўяўленне.
Хорар – (ужасцік, ад англ. horrorfilm, horrormovie) — жанр мастацкага фільма; Horror — тэрмін, які выкарыстоўваецца для абазначэння  фільмаў жахаў.
Шоу— (show- паказ, прадстаўленне,) — мерапрыемства забаўляльнага характару. Як правіла, праводзіцца перад публікай.


УВАГА! СЛОВА!

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Па матэрыялах
“Этымалагічнага слоўніка фразеалагізмаў” І.Я.Лепешава.

Адным мірам мазаны. Агульны для ўсходнеславянскіх моў, мае значэнне ‘тое самае, аднолькавыя, няма розніцы, адзін аднаго варты’: - Адным мірам мазаны, - нібы ўгалдаўшы Петрусёвы думкі, заўважыла бабка Саклюта, - што гультай, што лодар, тое самае і прагульшчык (А.Кулакоўскі).
У складзе фразеалагізма ёсць царкоўнае слова міра, што абазначае духмяны алей для хрысціянскага абраду памазання. У час хрышчэння, перад смерцю, пры каранацыі цароў і ў некаторых іншых выпадках рабілі крыжападобнае мазанне мірам.
Арыядніна ніць. Крылаты выраз з грэчаскай міфалогіі, абазначае ‘сродак выйсці з цяжкага становішча’: Ада, Арыяда, Арыядна! Мне б цябе і любіць і сніць, толькі дзе, скажы, Арыядна, Арыядніна твая ніць? (А.Вярцінскі).
Паходзіць з міфа пра афінскага героя Тэзея, найважнейшым подзвігам якога было знішчэнне Мінатаўра – пачвары з чалавечым тулавам і бычынай галавой. Гэтаму страшыдлу, які жыў у лабірынце, адкуль ніхто не мог знайсці выхаду, афіняне, паводле загаду крыцкага цара Міноса, кожны год ахвяравалі сем юнакоў і столькі ж дзяўчын. Дайшла чарга і да Тэзея. Але яму дапамагла Арыядна - дачка цара Міноса, якая пакахала юнака і дала яму востры меч і клубок нітак. Прывязаўшы нітку ля ўваходу і размотваючы клубок, Тэзей дабраўся да Мінатаўра і, забіўшы яго, па нітцы знайшоў выйсце з заблытаных хадоў лабірынта, а таксама вывеў асуджаных на з’ядзенне.
Асядлаць Пегаса. У такой форме фразеалагізм ужываецца ва ўсходнеславянскіх, а таксама нямецкай мовах. Абазначае ‘заняцца паэзіяй, стаць паэтам, пачаць пісаць вершы’: Асядлаў Пегаса з адзіным імкненнем – хутчэй перасесці на ўласны аўтамабіль (Літаратура і мастацтва).
Выток фразеалагізма – грэчаская міфалогія. Пегасам у старажытых грэкаў называлі чарадзейнага крылатага каня, які сімвалізаваў паэтычную творчасць. Паводле міфа, аднойчы музы так цудоўна спявалі, што гара Гелікон, на якой яны жылі, пачала ад вялікага захаплення расці і ўжо паднялася была да неба. Тады Пегас ударыў капытом, вярнуў гару на ранейшае месца і высек цудадзейную крыніцу, якая стала крыніцай паэтычнага натхнення.
Аўгіевы канюшні. Калька з грэчаскай мовы, абазначае ‘вельмі забруджанае памяшканне; беспарадак, надзвычайная запушчанасць спраў у якой-небудзь арганізацыі’: На фронце адбываецца рэвалюцыя. На фронце салдаты праводзяць чыстку вашых аўгіевых канюшняў (Полымя).
Паводле міфа, у элідскага цара Аўгія былі вялізныя канюшні, якія ніхто не прыіраў трыццаць гадоў. Каб ачысціць іх, спатрэбілася сіла і розум міфічнага героя Геракла (Геркулеса). Ён зрабіў гэта за адзін дзень, перагарадзіўшы плацінай раку Алфей і пусціўшы ваду ў канюшні.
Ахілесава пята. Калька з грэчаскай мовы, ужываецца са значэннем ‘найбольш слабае, паражальнае месца’: …Ігнатовіч ведаў “ахілесаву пяту” сакратара і бязлітасна стрэліў туды. Вось табе! За твой намёк пра маю няшчырасць у сяброўстве (І.Шамякін).
Паводле міфа, марская багіня Фетыда, каб зрабіць свайго сына Ахілеса несмяротным, акунула малога ў свяшчэнную ваду падземнай ракі Стыкс. Толькі пятка, за якую, апускаючы ў ваду, трымала маці сына, засталася адзіным неабароненым месцам. У час Траянскай вайны Ахілес праславіўся подзвігамі, апетымі ў паэме Гамера “Іліяда”, але быў забіты царэвічам-траянцам Парысам, стралу якога нібыта бог Апалон накіраваў у пяту героя.
Блудны сын. Запазычанне з царкоўнаславянскай мовы. Так называюць чалавека распуснага, які раскаяўся ў сваіх памылках: У маёй парафіі чалавек пяць ёсць такіх… Кожны з іх для мяне – гэта блудны сын, які памёр і аджыў, прапаў і знайшоўся (К.Крапіва).
Выраз паходзіць з евангельскай прытчы пра блуднага сына, які, пакінуўшы бацькоўскі дом, распусна жыў на чужыне, пакуль не растраціў усё, што меў. А пасля, галодны і ўбогі, з раскаяннем вярнуўся дамоў. У прыкладзе з рамана К.Крапівы поп амаль даслоўна паўтарае тое, што, як сведчыць Евангелле, сказаў бацька блуднаму сыну: “Станем есці і весяліцца! Бо гэты сын мой быў мёртвы і аджыў, прападаў і знайшоўся”.
Варфаламееўская ноч. Відаць, калька з нямецкай мовы, абазначае ‘нечаканае знішчэнне праціўнікаў’: Ляцяць! Нашы ляцяць! Зараз будзе варфаламееўская ноч фашыстам (І.Шамякін).
Паходзіць ад гістарычнай падзеі – масавага знішчэння гугенотаў-пратэстантаў католікамі ў Парыжы ўначы на 24 жніўня 1572 г. преад днём святога Варфаламея. Арганізаваная царквой разня перакінулася на іншыя гарады Францыі і працягвалася некалькі дзён.
Віламі па вадзе пісана. Усходнеславянскі, абазначае ‘невядома, ці ажыццёвіцца’: А скуль ты знаеш, што яны канешне прыйдуць? Га? То яшчэ віламі па вадзе пісана (І.Мележ).
Як правіла, ва ўсіх тлумачальных лексічных слоўніках гэты фрзеалагізм змяшчаецца пад словамі вілы, хоць на самай справе ён семантычна зусім не звязваецца са значэннем ‘сельскагаспадарчая прылада’. Тут вілы – даўно зніклае слова, што абазначала ‘кругі’. З дзвюх варыянтных форм, у якіх ужываецца фразеалагізм (па вадзе… і на вадзе…), зыходнай трэба лічыць форму з прыназоўнікам на, што найбольш адпавядае першапачатковай вобразнасці выслоўя: віламі (г.зн. кругамі – на чым) на вадзе пісана. Форма на вадзе ўзнікла, відаць, у сувязі з успрыманнем слова вілы як ‘сельскагаспадарчая прылада’.
Геркулесавы слупы. Ужываецца ва ўсходнеславянскіх, польскай і некаторых іншых мовах са значэннем ‘мяжа, рубеж чагосьці’: Тры арыфметычныя дзеянні – складанне, адыманне і множанне – з’яўляліся геркулесавымі слупамі яго пісьменнасці (В.Івашын).
Выток фразеалагізма – грэчаская міфалогія, міфы пра подзвігі Геркулеса. Першапачаткова геркулесавымі слупамі называлі дзве скалы на супрацьлеглых берагах Гібралтарскага праліва – “край свету”, паводле ўяўлення старажытных грэкаў. Паставіў гэтыя слупы нібыта Геркулес, які прайшоў усю Афрыку і дасягнуў “канца зямлі”.
Гордзіеў вузел (секчы гордзіеў вузел). Крылаты выраз з грэчаскай міфалогіі, мае значэнне ‘заблытаная справа, складанасць, цяжкасць’: На жыццёвым шляху кожнага чалавека трапляюцца свае гордзіевы вузлы (А.Карпюк).
Паводле міфа, Гордзій, да таго як стаць царом Фрыгіі, быў простым земляробам. Калі ён араў на валах, арол сеў на ярмо. Гэта прадказвала Гордзію, як растлумачыла прарочыца, царскую ўладу. Якраз у фрыгійцаў у хуткім часе не стала цара, і яны, выконваючы волю аракула, выбралі таго, хто першы на калёсах ехаў па дарозе да храма Зеўса. Гэта быў Гордзій. Стаўшы царом, Гордзій паставіў калёсы ў храм, а ярмо прымацаваў да дышля такім заблытаным вузлом, што ніхто не мог яго развязаць.
Дамоклаў меч. Калька з лацінскай мовы, мае значэнне ‘пастаянная небяспека, неадступная пагроза’: Не літасці ў ворага маліць, прасіць, хоць і дамокалаў меч над галавой вісіць (Я.Пушча).
Этымалагічнай асновай выслоўя з’явілася старажытнагрэчаскае паданне, упершыню запісанае рымскім філосафам Цыцэронам. Сіракузскі тыран Дыянісій Старэйшы (IV ст. да н.э.) захацеў правучыць аднаго са сваіх прыбліжаных, Дамокла, які зайздросціў свайму ўладару, называючы яго самым шчаслівым з людзей. І вось зайздросніка запрасілі ў тыранаў палац і пасадзілі на трон. Радасць была нядоўгай і перайшла ў страх, бо Дамокл убачыў, што ў яго над галавой вісіць на конскім воласе востры меч. Як растлумачыў Дыянісій, гэты меч – сімвал небяспекі, якая ўвесь час падпільноўвае тырана, знак нетрываласці яго шчасця.
За круглым сталом. Калька з англійскай мовы. Звычайна ўжываецца пры словах сустрэча, нарада і абазначае ‘з роўнымі правамі’: За круглым сталом не сядзець мне ніколі: занадта гарачы з мяне дыпламат (П.Панчанка).
Паходзіць з кельцкага народнага падання пра караля брытаў Артура (V VI стст.). Усе рыцары адчувалі сябе ў караля як роўныя між роўных; на банкетах кароль і рыцары сядзелі за вялікім круглым сталом, па чарзе мяняючыся месцамі.
Залатая сярэдзіна. Калька з лацінскай мовы, мае значэнне ‘прамежкавае становішча, прамежкавая пазіцыя’: Як-ніяк калгас займаў залатую сярэдзіну (Літаратура і мастацтва).
Аўтар крылатага выразу – старажытнарымскі паэт Гарацый, які ў одзе выкарыстаў яго са значэннем ‘прамежкавае становішча’.
Змяю гадаваць на сваіх грудзях. Калька з лацінскай мовы, ужываецца са значэннем ‘клапаціцца пра чалавека, які пасля адплачвае няўдзячнасцю’: Пад плотам знайшоў я цябе, сіратою ўзяў, думаў, за сына роднага будзе, ажно змяю гадаваў на сваіх грудзях…(В.Каваль). Фразеалагізм выкарыстоўваецца і ў форме прыгрэць змяю на сваіх грудзях.
Фразеалагізм склаўся на аснове байкі Эзопа “Селянін і Змяя”: селянін падабраў скарчанелую змяю і паклаў за пазуху, а тая, адагрэўшыся, укусіла яго.
Казёл адпушчэння. Запазычанне з царкоўнаславянскай мовы, мае значэнне ‘чалавек, на якога звальваюць чужую віну, адказнасць за другіх’: Параіліся разумнікі дый вырашылі: “Ахвяруем. На тое ён і Казёл, каб быць казлом адпушчэння. Цяпер-то мы напэўна адкупімся (К.Крапіва).
У Бібліі расказваецца пра старажытнаяўрэйскі абрад “казлаадпушчэння”: адзін раз у год, у дзень адпушчэння грахоў, прыводзілі ў пэўнае месца казла, і на яго галаву першасвяшчэннік (вярхоўны жрэц) ускладваў абедзве рукі, што сімвалізавала перакладанне грахоў усяго народа на казла, якога пасля праганялі (“адпускалі”) у пустыню.
Кануць у Лету. Запазычанне з рускай мовы, абазначае ‘быць забытым, назаўсёды знікнуць’: Мае дарагія сябры, сёстры і брацця, - мінуць, пройдуць, у Лету кануць стагоддзі, зменяцца пакаленні…(А.Карпюк).
Выраз узнік, паводле М.М.Шанскага, у пачатку мінулага стагоддзя ў паэтычных творах на аснове гутарковага канул в воду; апошні кампанент быў заменены іншым словам – вобразам з грэчаскай міфалогіі.
Лета – рака забыцця ў падземным царстве, з якой душы тых, хто трапляў на той свет, пілі ваду; адзін глыток вады прымушаў іх забываць зямлю і сваё былое жыццё на ёй.
Лаўры спаць не даюць каго, чые каму. Няпоўная калька з грэчаскай мовы, абазначае ‘хтосьці вельмі зайздросціць чыйму-небудзь поспеху’.
Параўн. Каламбурнае выкарыстанне фразеалагізма: Скардзіўся на бяссонніцу. Не давалі спаць лаўры (Б.Сачанка).
Гэты крылаты выраз, які належыць старажытнагрэчаскаму дзяржаўнаму дзеячу і палкаводцу Фемістоклу. Ён прымаў удзел у Марафонскай бітве, у якой грэкі на чале з афінскім стратэгам Мільціядам разбілі персаў. Фемістокл зайздросціў славе стратэга, паўтараючы: “Лаўры Мільціяда не даюць мне спаць”, аж пакуль сам не стаў славутым палкаводцам.
Між небам і зямлёй. Фразеалагізм з аналагічнай вобразнасцю, структурай і значэннем ёсць амаль ва ўсіх еўрапейскіх мовах. Яго выток – Біблія, дзе выраз сустракаецца некалькі разоў. Так, у другой кнізе царства расказваецца, як у час бітвы дружыннік Авесалом “заблытаўся валасамі сваімі ў галлі дуба і павіс між небам і зямлёю, мул жа яго пад ім прайшоў”.
Сэнс фразхеалагізма – ‘у няпэўным становішчы’: Пшанічны крыва ўсміхнуўся… цяпер ён заставаўся адзін між небам і зямлёю (В.Быкаў).
Мукі Тантала. Выток фразеалагізма – грэчаская міфалогія, але склаўся ён як пераасэнсаваны выраз у лацінскай мове, адкуль як фразеалагічная паўкалька перайшоў амаль ва ўсе еўрапейскія мовы.
Сэнс выслоўя – ‘нясцерпныя пакуты ад блізкасці жаданай мэты і немажлівасці дасягнуць яе’: Мукі Тантала – бачыць жанчыне люстэрка і не паглядзецца ў яго (Б.Сачанка).
Паводле міфа, фрыгійскі цар Тантал доўгі час быў любімцам багоў, яго запрашалі на Алімп, пакуль ён не расказаў людзям пра тайнае рашэнне Зеўса (у другіх варыянтах міфа гаворыцца пра іншую віну Тантала перад багамі). Яго сурова пакаралі: скінулі ў падземнае царства на вечныя мукі прагі і голаду. Ён стаяў па горла ў вадзе, але не мог напіцца, бо вада адразу адступала. Над ім звісалі галіны з яблыкамі, грушамі і іншай садавіной і тут жа адхіналіся, калі ён працягваў да іх рукі.
На ладан дыхаць. Агульны для ўсходнеславянскіх моў, абазначае ‘быць блізкім да смерці’: Бач ты, на ладан дыхае, а пра любоў думае (І.Шамякін).
Паводле хрысціянскага звычаю, чалавека, якому заставалася нядоўга жыць, свяшчэннік спавядаў, прычашчаў і кадзіў ладанам. Выходзіла, што чалавек перад смерцю дыхаў на ладан. Гэта і стала асновай для пераасэнсавання словазлучэння.
На сёмым небе. Калька з французскай мовы. Гэты фразеалагізм супадае сваім значэннем, вобразнасцю, лексічным складам, граматычнай структурай з такімі ж адпаведнікамі ў славянскіх, а таксама нямецкай, англійскай і некаторых іншых мовах. Ужываецца са значэннем’бязмерна шчаслівы, вельмі задаволены’: Дубок быў на сёмым небе ад радасці (М.Лынькоў).
Выток фразеалагізма – уяўленні старажытных грэкаў, арабаў пра будову свету: купал неба нібыта складаецца з сямі крыштальных сфер; на верхнім, сёмым небе, дзе знаходзіцца бог, - рай, царства нябеснае. Зыходная вобразнасць фразеалагізма не ўсведамляецца, і гэтым можна вытлумачыць з’яўленне ў некаторых беларускіх гаворках варыянта на дзясятым небе, у сербскахарвацкай літаратурнай мове нормай лічыцца на деветом небу.
Падлажыць свінню. Агульны для ўсходнеславянскіх моў, абазначае ‘цішком падстроіць непрыемнасць, подласць’: Ды гэта пісар Васількевіч падлажыў яму такую свінню! (Я.Колас).
Яно склалася як метафарычнае ў адносінах да прамога значэння свабоднага словазлучэння. Даўней татары і іншыя магаметане не елі свініны, і калі хто-небудзь за сталом падкладваў ім свінню (свіное мяса), то гэта было для іх вялікай непрыемнасцю.
Пасыпаць галаву попелам. Агульны для ўсходнеславянскіх моў, мае значэнне ‘глыбока смуткаваць, бедаваць з якойсьці прычыны’: Не варта фетышызаваць паняцці і, як кажуць, пасыпаць галаву попелам (І.Навуменка).
Фразеалагізм узнік у выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння з царкоўнаславянскіх кніг. Як расказваецца ў Бібліі, у старажытных яўрэяў быў звычай выказваць пачуццё гора, роспачы не толькі плачам, але і пасыпаннем галавы попелам. Такі звычай, апісаны ў “Іліядзе” Гамера, быў і ў старажытных грэкаў. Ён сімвалізаваў і агульную для ўсіх жалобу.
Перакаваць мячы на аралы. Запазычанне з царкоўнаславянскай мовы, абазначае ‘раззброіцца, выкарыстаць усе сродкі на мірныя мэты’: Мы заклікалі і заклікаем перакаваць мячы на аралы, знішчыць зброю (Звязда).
Выраз з біблейскай кнігі Ісаіі, які прарочыў, што прыйдзе час, калі народы “перакуюць мячы на аралы і коп’і свае на сярпы”. Аралы (вытворнае слова ад агульнаславянскага араць) – гэта ‘плугі’.
Песня (песенька) спета чыя. Агульны для ўсходнеславянскіх і балгарскай моў. Абазначае ‘наступіў ці наступіць канец чаму-небудзь’: Варта мне толькі зняць трубку, пазваніць – і ваша песенька спета (К.Крапіва).
Паходжанне фразеалагізма звязана з царкоўным адпяваннем: над нябожчыкам, перад тым як яго пахаваць, спявалі: “Са святымі ўпакой”.
Параўнайце ў Я.Коласа: Смерць прыйшла – і песня спета, і прыложана пячаць.
Прапісаць іжыцу каму. Агульны для ўсходнеславянскіх моў, абазначае ‘правучыць, пакараць кагосьці’: Прыйдуць нашы, прапішам мы яму іжыцу (К.Крапіва).
Іжыца – апошняя літара царкоўнаславянскай і старой рускай азбукі. На правапісе гэтай літары вучні рабілі памылкі, бо трэба было памятаць, калі пісаць и (васьмярычнае), а калі і (дзесяцярычнае) ці (іжыцу) для абазначэння аднаго і таго гука і. Іжыца была прычынай пакарання школьнікаў розгамі, што і спарадзіла выраз прапісаць іжыцу – спачатку з вузкім сэнсам ‘адлупцаваць’. Дарэчы, іжыца і знешне падобная на бізун.
Рубікон перайсці. Няпоўная калька з лацінскай мовы, абазначае ‘зрабіць сур’ёзны крок, рашучы ўчынак, які вызначае далейшыя падзеі’: Не шкадую я аб загубленым, рад таму, што знойдзена. З кубка мудрасці прыгублена, Рубікон пяройдзены (А.Звонак).
Выслоўе – пераасэнсаванае словазлучэнне. Рубікон, рака ў паўночнай Італіі, была да 49 г. да н.э. граніцай паміж Рымам (Італіяй) і яго паўночнай правінцыяй Галіяй. Кіраваў гэтай правінцыяй Юлій Цэзар. Ён ноччу перайшоў са сваім легіёнам Рубікон, што прывяло да грамадзянскай вайны, якая закончылася перамогай над арміяй сената і ўстанаўленнем у Рыме імперыі на чале з Цэзарам – фактычным пажыццёвым дыктатарам.
Садом і Гамора. Агульны для ўсходнеславянскіх і польскай моў, абазначае ‘беспарадак, хаос’: О, божачка! Садом і Гамора. Думала, канец свету настаў (І.Шамякін).
Узнік на аснове біблейскай легенды пра лёс двух суседніх гарадоў старажытнай Палесціны – Садома і Гаморы. У гэтых гарадах запанавалі беспарадак, распуста, і Бог вогненным дажджом і землетрасеннем рашыў пакараць грэшнікаў.
Соль зямлі. Запазычанне з царкоўнаславянскай мовы, абазначае ‘самае галоўнае, самае істотнае’: Не магу я выхваляцца, што, маўляў, я соль зямлі, бо ў мяне такая праца – кожны дзень мялі й мялі (Я.Непачаловіч).
Паводле Евангелля, гэтымі словамі назваў сваіх вучняў Ісус, звяртаючыся да іх з казанню: “Вы соль зямлі. Калі ж соль страціць сілу, то чым зробіш яе салёнаю? Яна не патрэбна ні на што, яе толькі выкінуць вон на патаптанне людзям”.
Траянскі конь. Крылаты выраз з грэчаскай міфалогіі. Мае значэнні ‘ашуканства, хітры падман’ і ‘чалавек, які са здрадніцкімі намерамі дабіваецца чыйгосьці давер’я, выдае сябе не за таго, кім з’яўляецца на самай справе’: Даруйце, у вас недакладна запісана. Я назвала яго траянскім канём (М.Матукоўскі).
Паводле міфаў, пасля дзесяцігадовай асады грэкі хітрасцю авалодалі горадам Троя. Яны сказалі, што пакідаюць горад, падарылі траянцам вялізнага драўлянага каня і адплылі на суседні востраў. Каб уцягнуць каня ў крэпасць, траянцы разбурылі частку сцяны. Ноччу з каня выйшлі схаваныя там воіны-грэкі, перабілі варту, адчынілі гарадскія вароты і ўпусцілі войска, што вярнулася з вострава. Троя была ўзята і разбурана.

У свіныя галасы. Агульны для беларускай і ўкраінскай моў, абазначае ‘позна, запознена’: Потым стары ўспамінае пра сваё ранішняе здарэнне. Спазніўся вось толькі дарма, выбраўся з дому ў свіныя галасы (Я.Брыль).
У свіныя галасы – гэта “калі свінні вішчаць, падаюць галасы”. Свінні прачынаюцца позна, пазней за іншых жывёл. Таму пра таго, хто любіць многа спаць, кажуць, што ён “кладзецца з курамі, а ўстае з свіннямі”. Відаць, і прывычка позна прачынацца выпрацавалася ў свіней таму, што кармілі іх пазней, чым іншых жывёл ці птушак, для якіх не трэба было варыць у печы. “Гаспадыня звычайна даглядае свіней пасля таго, як уходзіцца каля печы, дагледзіць гаспадарку, і галодныя свінні падаюць галасы” (Ф.Янкоўскі).
Фількава грамата. Няпоўная калька з рускай мовы са значэннем ‘пустая паперка, несапраўдны ці няправільна напісаны дакумент’: З’явілася на тых хвалях розная шума несусветная, усялякія фуражыры-драпежнікі, якія бралі ў сялян і пошар, і коні пад шарлатанскія распіскі, фількавы граматы (У.Дубоўка).
Узнікненне фразеалагізма растлумачваюць па-рознаму. Адны лічаць аўтарам выразу Івана Грознага, які нібыта пагардліва назваў Маскоўскага мітрапаліта Філіпа Фількай, а яго пісьмы да цара, накіраваныя супраць апрычніны і палітыкі тэрору, - “филькиной грамотой”.
Другое меркаванне (М.М.Шанскі) больш пераканальнае: выслоўе ўзнікла па мадэлі састаўных тэрмінаў тыпу духоўная грамата. Прыметнікавы кампанент фразеалагізма ўтварыўся ад назоўніка філька – уласна рускага слова са значэннем ‘недалёкі чалавек, дурань’ (параўн. таксама рускае простофиля). Першапачатковы сэнс выслоўя быў вузейшы, чым цяпер: “бязглузда складзены дакумент”.
Хоць святых вынось. Агульны для ўсходнеславянскіх моў, абазначае ‘нясцерпна, нязносна’: Адно кепска – пад раніцу паветра стала гэткае, што хоць, як кажуць, святых вынось… (М.Машара).
Узнікненне фразеалагізма звязана з умовамі старога быту, звычаем шанавання ікон. Абразы, якія можна было бачыць у кожным доме над застоллем, называліся “святымі”. У выпадку пажару першымі выносілі з агню абразы. У прысутнасці “святых” нельга было дапускаць нічога грэшнага. Стараверы, напрыклад, калі такое здаралася ў іх хаце, завешвалі абразы або пераносілі іх куды-небудзь. Такім чынам, хоць святых вынось - гэта першапачаткова ‘хоць абразы вынось’ (бо пачалося нешта абразлівае для “святых” – шум, хлусня і г.д.).
Ціпун табе на язык. Агульны для ўсходнеславянскіх моў, ужываецца як нядобрае пажаданне таму, хто гаворыць не тое, што трэба: Гэта я накаркала. Помніце, я сказала: “Аднімуць у вас правы”. А ён: “Ціпун вам на язык” (І.Шамякін).
Ціпун – птушыная хвароба, нараст на кончыку языка і пашкоджанне гартані, поласці носа.
Чортаў тузін. Няпоўная калька з рускай мовы (чертова дюжина). Тузін – гэта ‘дванаццаць’, а чортаў тузін – ‘трынаццаць’: Ды ну! У вашых сэрцах і чортаў тузін нашага брата змясціцца можа (І.Козел).
Лічба “трынаццаць”, паводле забабонных уяўленняў многіх народаў, – нешчаслівая. Магчыма, гэта ідзе з Евангелля, дзе гаворыцца, як Ісус на вячэры са сваімі дванаццаццю вучнямі сказаў, што адзін з іх здрадзіць яму, выдасць яго. Падобнае знаходзім і ў заходнееўрапейскіх міфах пра трынаццаць фей, адна з якіх ліхая. А ўсё ліхое, як павучае рэлігія, не ад Бога, а ад чорта. Таму “трынаццаць” – чортаў тузін.
Яблык разладу. Калька з лацінскай мовы, ужываецца са значэннем ‘прычына сваркі, спрэчак’: З яблыка разладу гервяцкі “астравок” ператварыўся, як пісаў у вершы адзін з мясцовых паэтаў, у “бастыён дружбы” (А.Мальдзіс).
Выслоўе ўпершыню выкарыстаў рымскі гісторык Юсцін (II ст.). Яно склалася на аснове грэчаскага міфа пра багіню разладу Эрыду. Пакрыўджаная за тое, што яе не запрасілі на вяселле фесалійскага цара Пелея і багіні Фетыды, Эрыда падкінула гасцям залаты яблык з надпісам: “Найпрыгажэйшай”. Паміж багінямі Герай, Афінай і Афрадытай пачалася спрэчка: кожная лічыла сябе найпрыгажэйшай. Траянскі царэвіч Парыс, якому даверылі вырашыць сварку, аддаў яблык Афрадыце. Удзячная, яна дапамагла Парысу ўкрасці Алену – жонку спартанскага цара Менелая. А гэта стала прычынай дзесяцігадовай Траянскай вайны.
Як з крыжа зняты. Агульны для беларускай, украінскай (як з хреста знятий) и польскай моў. Абазначае ‘знямолы, вельмі слабы’: Папраўляйся, ты такі худы, як з крыжа зняты. Няўжо і твае таварышы такія? (У.Дамашэвіч).
Паходзіць з параўнальнага звароту, які з’яўляецца водгукам старажытнага віду пакарання, калі прыгаворанага да смерці раскрыжоўвалі (прыбівалі рукі і ногі да крыжа).
Як манны нябеснай. Агульны для ўсходнеславянскіх, польскай і чэшскай моў, ужываецца пры дзеяслове чакаць і абазначае ‘з нецярпеннем’: Ён (ураджай) не прыходзіць да тых, хто яго чакае склаўшы рукі, як манны нябеснай (М.Лобан).
Склаўся на базе біблейскай легенды: “Сыны Ізраілевы елі манну 40 гадоў, пакуль не прыйшлі ў зямлю запаветную”. Манну, калі іудзеі ішлі пустыняй, кожную раніцу нібыта пасылаў з неба бог.
Як Марка на пекле. Агульны для беларускай і ўкраінскай моў, абазначае ‘бесперастанку (рухацца, рабіць, часам без толку)’: А што ж вы, разумныя? Таўпехаецеся як Марка па пекле… і больш нічога (Я.Купала).
Выслоўе склалася на аснове легенды пра Марку Пякельнага (занатавана ў 2-м томе “Матэрыялаў…” П.В.Шэйна; 1893).
У ёй расказваецца, як сялянскі хлопец Марка многа дзён едзе па пекле на кані і ўвесь час са шкадаваннем і болем назірае, якія розныя пакуты церпяць грэшнікі, але нічым не можа ім дапамагчы.


Будова сінтаксічных канструкцый у беларускай і рускай мовах
Руская мова
Беларуская мова
Насмехаться, смеяться, издеваться, шутить над (кем-чем?) (над+Т.п.)
Кпіць, смяяцца, здзекавацца, жартаваць з (каго-чаго?) (з+Р.скл.)
Поехать на мельницу (на+В.п.)
Паехаць у млын (у+В.скл.)
Поехать на зароботки (на+В.п.)
Паехаць у заробкі (у+В.скл.)
Жениться на (ком?) (на+П.п.)
Жаніцца, жаніць з (кім?) (з+Т.скл.)
Зарабатывать на стороне
Зарабляць збоку
Создан по образцу
Створаны на ўзор
По выбору
На выбар
Обращаться по адресу
Звярнуцца на адрас
Идти по самому берегу
Ісці ўздоўж самага берага
Дым идёт по ветру
Дым ідзе з ветрам
Разговаривать по телефону
Гаварыць па тэлефоне
По направлению к реке
У кірунку да ракі
По выходным дням, по праздникам
У выхадныя дні, у святы
Грустить по (кому-чему?); тосковать о(ком-чём?) (по,о+П.п.)
Сумаваць па (кім-чым?) (па+М.скл.)
Печалиться по случаю
Смуткаваць з прычыны, з нагоды
По делам
Па справах
Судить по итогам
Меркаваць па выніках
По всем направлениям
На ўсіх накірунках
Распределить по группам
Размеркаваць па групах
Встречаться по вечерам
Сустракацца па вечарах
Маленький по размеру
Малы памерам
Стрелять по бандиту
Страляць у бандыта
Жить по соседству
Жыць у суседстве
Прятаться по углам
Хавацца ў вуглы
Снег с лапоть
Снег па лапцю
Бить, стучать по (кому-чему?)
Біць, стукаць па (кім-чым?)
Идти по городу
Ісці па горадзе
По моему мнению
На маю думку
По моему зову
На мой кліч
Не в шутку
Не на жарты
Дом в пять этажей, комнат
Дом на пяць паверхаў, пакояў
В пять часов
А пятай гадзіне
Километрах в пяти от города
Кіламетраў за пяць ад горада
Мне в пользу
Мне на (каго-што?) карысць
2,3,4 раза в неделю (в+В.п.)
2,3,4 разы на тыдзень (на+В.скл.)
Несколько раз в неделю (в+В.п.)
Некалькі разоў на тыдзень (на+В.скл.)
Во весь рост
На ўвесь рост
Во всю силу
На ўсю моц
Сказать во весь голос
Сказаць на поўны голас
Лет около сорока
Гадоў каля сарака
Учитель за работой
Настаўнік працуе
Смотреть за (кем-чем?) нею (за+Т.п.)
Догляд, даглядаць (каго-што?) яе (В.скл.)
Ухаживать за (кем?) девушкой (за+Т.п.)
Заляцацца да (каго?) дзяўчыны (да+Р.скл.)
Сходить за (кем-чем?) (за+Т.п.)
Схадзіць па (каго-што?) (па+В.скл.)
Ходить за ягодами, дровами, свёклой, тмином, орехами (за+Т.п.)
Хадзіць у ягады, дровы, буракі, кмен, арэхі (В.скл.)
Не выполнить из-за (кого-чего?) лени (Р.п.)
Не выканаць праз (каго-што?) ляноту (В.скл.)
Лепить из (чего?)
Ляпіць, рабіць з (чаго?)
Говорить сквозь смех
Гаварыць  праз смех
Увидеть сквозь туман, слёзы
Убачыць праз туман, слёзы
Заботься о птицах
Клапаціцца пра птушак
Думать, мечтать о (ком-чём?) счастье
Думаць, марыць пра (каго-што?) шчасце
Не было о чём говорить
Не было пра што гаварыць
Споткнуться о пень
Спатыкнуцца на камень
Жить с родителями
Жыць пры бацьках
С обеих сторон дороги
Абапал (паабапал) дарогі
Жить у самого моря
Жыць каля самага мора
Поехать к брату
Паехаць да брата
Дорога к славе
Дарога да славы
Повернуться к (кому-чему?)
Павярнуцца да (каго-чаго?)
Не к кому обратиться
Няма да каго звярнуцца
Солнце клонится к лесу
Сонца хіліцца  на лес
Повернуться к (кому?)
Павярнуцца да (каго?)
Не к месту
Не да месца
Прикоснуться к (кому-чему?)
Дакрануцца да (каго-чаго?)
Избавиться от (кого-чего?) прошлого
Пазбыцца (каго-чаго?) былога
Отречься от земли
Выракацца зямлі
Видеть своими глазами
Бачыць на свае вочы
Слышать своими ушами
Чуць на свае вушы
Вдохнуть полной грудью
Уздыхнуць на поўныя грудзі
Благодарить (кого-чего?) (В.п.)
Дзякаваць (каму-чаму?) (Д.скл.)
Прощать (кого-что?) (В.п.)
Дараваць (каму-чаму?) (Д.скл.)
Заведующий (чем?) библиотекой (Т.п.)
Загадчык (чаго?) бібліятэкі (Р.скл.)
Более сорока лет (Р.п.)
Больш за сорак гадоў (за+В.скл.)
Одолжить нож (В.п.)
Пазычыць нажа (Р.скл.)
Что касается меня
Што да мяне
Болеть (чем?) (Т.п.)
Хварэць на (што?) (на+В.скл.)
Удивляться, дивиться (кому-чему?) (Д.п.)
Дзівіцца, падзівіцца з (каго-чаго?) (з+Р.скл.)
Разжиться деньгами
Узбіцца на грошы
Испытать (кого-что?) беду, голод, утрату
Спазнацца з (кім-чым?) бядою, голадам, стратай
Льстить начальнику
Ліслівіць перад начальнікам
Допечь, донять (кого?)
Дапячы (каму?)
Любоваться (кем-чем?)
Любавацца (кім-чым?)
Топить, истопить,растопить, протопить   (что?) печку
Паліць, выпаліць, прапаліць, падпаліць у (чым?) печы
Вспомнить (кого-что?), о (ком-чём?)
Успомніць (каго-што?), пра (каго-што?)
Говорить, спрашивать о (ком-чём?)
Пытацца пра (каго-што?), аб (кім-чым?)
Забыть о (ком-чём?) вечере
Забыцца напра (каго-што?) вечар
По закону
У адпаведнасці з законам, паводлезакона
По сообщению радио
Паводле паведамлення радыё, згодна з паведамленнем радыё
Отличаться по значению
Адрозніваецца значэннем, па значэнні
Идти по лесу
Ісці лесам, па лесе, праз лес
По утрам
Раніцай, раніцамі, зранку
По весне
Увесну, вясной
Быть учителем
Быць настаўнікам, быць за настаўніка
Писать подруге
Пісаць да сяброўкі, пісаць сяброўцы
У него нога болит
Яму нага баліць, у яго хворая нага
За ценой не постоим
Цана нас не палохае, кошт гэты не палохае
Это выше моего понимания
Гэтага я не разумею, гэта непадуладна   майму разуменню
Выше его
Вышэйшы за яго, чым ён, як ён
Стоять у микрофона
Стаяць пры мікрафоне, каля мікрафона
Стоять у рояля, у стола
Стаяць ля, каля раяля, ля, каля стала
К праздничному столу
На святочны стол, да святочнга стала
Освободить по, из-за, по причине, вследствие болезни
Вызваліць з прычыны хваробы, па хваробе, у сувязі з хваробай
В связи с репрессиями
Па прычыне, у сувязі з рэпрэсіямі
Обстоит дело
Што мы маем, што да
Читать, смеяться про себя
Чытаць, смяяцца самому сабе, чытаць няголасна, ціха, шэптам
Поскольку (союз)
Як-то, а раз-то (дык), паколькі
Вода до колен
Вада да калена, па калена

Віды сувязі ў словазлучэннях


Дапасаванне
Кіраванне
Прымыканне
Пяццю сталамі
Пяць сталоў (Н., В.скл.)
Імкненне працаваць
Чацвярых вучняў
Чацвёра вучняў
Прыйсці вечарам
Дзвюх галоў
Дзве галавы
Добра гаварыць
Чатырох зубоў
Чатыры зубы
Пісаць стоячы

Міні-слоўнік для школьнікаў
ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ З МЕТЭАРАЛАГІЧНЫМ КАМПАНЕНТАМ

ВЕЦЕР
Адкуль (куды) вецер дзьме. Ведаць на каго або на што трэба арыентавацца ва ўчынках.
Вецер гуляе (свішча) ў кішэнях. У каго-небудзь няма грошай.
Вецер нясе. Ужываецца ў пытальным склоне - куды хто-небудзь ідзе.
Вецер у спіну. 1. Пажаданне шчаслівай дарогі; 2. Пажаданне пазбавіцца ад каго-небудзь.
Вятры яго (іх, яе, цябе) ведаюць. Невядома.
Кідаць на вецер. Дарэмна траціць, няшчадна расходаваць.
Куды вецер дзьме. Няма цвёрдых перакананняў, прынцыпаў.
Лаві вецер у полі. Немагчымасць вярнуцца назад, знайсці каго-небудзь.
На вецер. Рабіць што-небудзь дарэмна, упустую, безвынікова.
На сямі вятрах. 1. Адзінока; 2. На адкрытай, нічым не заслоненай мясцовасці; 3. Па нічым не заслоненай прасторы.
Які вецер загнаў (занёс). Як, пры якіх абставінах аказаўся хто-небудзь дзе-небудзь.
Як у полі вецер. Легкадумны, пусты, ветраны.
ДОЖДЖ
Дождж за карак (за шыю) не лье. Няма прычын спяшацца.
Залаты дождж.  Вялікія сумы, прыбытак.
Пасля дожджыку ў чацвер. Невядома калі, ніколі.
Як грыбы пасля дажджу. Вельмі хутка, у вялікай колькасці.
ТУМАН
Напускаць туману. Уносіць няпэўнасць у якую-небудзь справу, заблытваць каго-небудзь.
Туманіць вочы. Знарок уводзіць у зман.
Туманіць галаву. Уводзіць у зман, падманваць каго-небудзь.
Як у тумане. 1. Не зусім выразна, цьмяна; 2. Ужываецца пры дзейніку са значэннем асобы: у стане глыбокай задуменнасці.
СНЕГ
Снегу леташняга не дапросішся. Хто-небудзь страшэнна скупы.
Як снег на галаву. Зусім нечакана, раптоўны ход, візіт, навіна.
РАСА
Макавай расінкі ў роце не было. Хто-небудзь нічога не еў.
Раса вочы выядае. Хто-небудзь нешчаслівы, жыве ў горы, нядолі.
МАРОЗ
Мароз па скуры (спіне, целе) прабягае (ходзіць, дзярэ, прабег, хадзіў, прайшоў). У каго-небудзь узнікае непрыемнае адчуванне ад раптоўнага страху, хвалявання.
ГРОМ
Як гром з яснага неба.    1. Пра нечаканае здарэнне, навіну, бяду. 2. Зусім нечакана паявіцца.
ПАГОДА, НАДВОР'Е
За добрае надвор’е. Пакуль не позна, пакуль спрыяюць абставіны, умовы.
За пагодай (выбірацца). Пакуль спрыяюць абставінны.
Ні пры якой пагодзе.  Ніколі і ні пры якіх умовах, абставінах не рабіць чаго-небудзь.
Рабіць пагоду. Мець рашаючае значэнне, самую істотную ролю у чым-небудзь.
Чакаць з мора пагоды.  Заставацца ў пасіўным, вымушаным, няпэўна-доўгім чаканні каго ці чаго-небудзь.
ГОРАЧА, ХОЛАДНА,СПЯКОТНА
Астудзіць гарачую галаву. Угаманіць, суцішыць каго-небудзь залішне нястрыманага, запальчывага, неразважлівага.
Гарачая галава. Хто-небудзь залішне паспешны, неразважлівы, нястрыманы.
З халадком. Не спяшаючыся, без руплівасці рабіць што-небудзь.
Кідае ў халодны пот. Непрыязныя, варожыя адносіны паміж кім-небудзь.
На гарачым (злавіць). Пры яўных доказах, у момант учынення чаго-небудзь заганнага.
Небу горача было. Мацней, актыўней, лепш і быць не магло. Пра самую высокую ступень інтенсіўнасці чаго-небудзь.
Ні горача ні халодна.  Што-небудзь зусім абыякава, ніколькі не хвалюе.
Павеяла халадком.  У стане абыякавасці, адчужэння.
Па гарачых слядах. Адразу ж, непасрэдна пасля якой-небудзь падзеі.
Пад гарачую руку. У стане ўсхваляванасці, раздражнення, запальчывасці.
Папасціся пад гарачую руку. У хвіліну злосці, раздражнення, у самы непрыдатны момант.
Пароць гарачку. Ужыв. пры дзейніку - дзейнічаць з залішней паспешлівасцю, раздражненнем.
Усыпаць гарачых. Сурова правучыць каго-небудзь, жорстка расправіцца з кім-небудзь.
У гарачай вадзе купаны. Вельмі завальчывы, нястрыманы, занадта гарачы.
Халодная вайна. Непрыязныя, варожыя адносіны паміж кім-небудзь.
Як на гарачым вуголлі. У стане крайнягя хвалявання, неспакою, трывогі.
Як уюн на гарачай патэльні. Бесперастанку і не знаходзячы выйсця з цяжкіх абставін.
Як халодны самавар. Вельмі моцна.




Картинки по запросу каптур галаўны ўбор
Каптур - галаўны ўбор, які завязваецца пад падбародкам

Знічка – зорка, якая, падаючы, згарае ў небе

Абібок – гультай, лайдак




Жырандоля - асвятляльны прыбор пад столлю
Цыдулка – маленькая запіска, пісулька

Мапа - геаграфічная карта

Друз – маса з бітага камення, цэглы









Адсотак - сотая частка якой-небудзь велічыні


Шаршатка - тоўстая і доўгая іголка 
Памяцельнік - палка, на якую прывязваюць венік


Саган - чыгунны гаршчок

Баляса точаны фігурны слупок у агароджы

Свяцёлка - невялікі чысты пакойчык



Верашчака - страва з каўбасоў, мясам, прыправаю



Займальна пра мову

Мудрасць продкаў.

Здаўна прынята ў нашым народзе казаць: не выбірай дзяўчыну ў свята, а каня ў дождж. Такая парада прызначана тым, хто лёгка паддаецца першым спадманлівым уражанням. Бо вядома ж, калі нават не вельмі прыгожая дзяўчына прыбярэцца на свята ў самае лепшае адзенне, зробіць адмысловую прычоску, то з першага погляду і спадабаецца якому хлопцу. А ў будныя дні можа аказацца, што гэтая дзяўчына не такая ўжо і пекная. 

Выбіраць каня ў дождж таксама няма рацыі, бо, вядома ж, нават цягавіты паслухмяны конь, вымаклы пад дажджом, здасца горшым, чым ён ёсць на самой справе. Таму ў народзе слушна раяць: не паддавайцеся на першыя выпадковыя ўражанні, а ўсебакова ацэньвайце чалавека ці нейкую з’яву, перш чым зрабіць канчатковы выбар: не выбірай дзяўчыну ў свята, а каня ў дождж. 


За камаром не ганяйся з тапаром. Названы выраз ужываецца ў тых выпадках, калі мы выкарыстоўваем для вырашэння праблемы занадта моцныя сродкі. А ў выніку атрымліваецца зусім як у паэме Коласа: забілі зайца, не забілі, але ж, брат, гуку нарабілі. “Не бяры мушкета, каб забіць матылька”, – могуць параіць англічане. Французы і немцы, як і нашыя ўсходнія суседзі, у сваіх прымаўках страляюць па вераб’ях. А мы – беларусы – не надта ахвочыя смаліць з гарматы, мы маем свае, не менш вобразныя прыказкі: за камаром не ганяйся з тапаром; за мухай не ганяйся з абухам. І сапраўды: забіць не заб’еш, а толькі шкоды лішняе наробіш. Такім чынам, робячы сур’ёзныя, рашучыя захады, заўсёды памятайма пра запавет продкаў: за камаром не ганяйся з тапаром.
Параўнальны слоўнік пастаноўкі націску ў беларускай і рускай мовах

Абру´ч
о´бруч
каршу´н
коршун
абу´тнік
обувщи´к
кі´шка
кишка´
адзіна´ццаць
оди´ннадцать
ко´клюш
коклю´ш
адкрыццё´
откры´тие
ко´льца
кольцо´
аку´нь
о´кунь
крапіва´
крапи´ва
а´рышт
аре´ст
ло´пух
лопу´х
асака´
осо´ка
малы´
ма´лый
баро´даўка
борода´вка
марынава´ны
марино´ванный
безвыхо´дны
безвы´ходный
ме´зенец
мези´нец
біту´м
би´тум
металу´ргія
металлургия´
бо´сы
босо´й
набо´жны
на´божный
валё´нкі
ва´ленки
мы´сленне
мышле´ние
ве´зці
везти´
навіна´
но´вость
во´льха
ольха´
насме´рць
на´смерть
во´севы
осево´й
наспе´х
на´спех
вуго´р
у´горь
не´сці
нести´
ву´да, ву´ду
у´дочка, у´дочку
ніку´ды
никуда´
вы´падак
слу´чай
падве´сны
подвесно´й
вярба´
ве´рба
палігра´фія
полиграфи´я
гліня´ны
гли´няный
паро´ўну
по´ровну
грамадзя´нін
граждани´н
паслане´ц
посла´нец
губча´ты
гу´бчаты
пасяджэ´нне
заседа´ние
гуру´
гу´ру
пахму´рны
па´смурный
дасы´та
до´сыта
першынство´
пе´рвенство
дачы´ста
до´чиста
пры´від
привиде´ние
дзе´яч, дзяя´чка
де´ятель, де´ятельница
рэ´мень
реме´нь
до´лата
долото´
рэ´шата
решето´
загаво´р
за´говор
садавіна´
фру´кты
зало´чаны
золочё´ный
слі´на
слюна´
заспа´ны
за´спанный
спі´на
спина´
за´сцежка
застё´жка
сталя´р
сто´ляр
за´тычка
заты´чка
стары´
ста´рый
знаха´р
зна´харь
трэ´сці
трясти´
і´каць
ика´ть
ты´гравы
тигро´вый
імя´
и´мя
упры´сядкі
вприся´дку
інду´стрыя
индустри´я
фурма´н
изво´зчик
йагу´рт
йо´гурт
хрысція´нін
христиани´н
каме´нны
ка´менный
чатырна´ццаць
четы´рнадцать
кано´плі
конопля´
шаўко´вы
ше´лковый
карабе´ль
кора´бль
ярына´
яровы´е


Будова сінтаксічных канструкцый у беларускай і рускай мовах
Руская мова
Беларуская мова
Насмехаться, смеяться, издеваться, шутить над (кем-чем?) (над+Т.п.)
Кпіць, смяяцца, здзекавацца, жартаваць з (каго-чаго?) (з+Р.скл.)
Поехать на мельницу (на+В.п.)
Паехаць у млын (у+В.скл.)
Поехать на зароботки (на+В.п.)
Паехаць у заробкі (у+В.скл.)
Жениться на (ком?) (на+П.п.)
Жаніцца, жаніць з (кім?) (з+Т.скл.)
Зарабатывать на стороне
Зарабляць збоку
Создан по образцу
Створаны на ўзор
По выбору
На выбар
Обращаться по адресу
Звярнуцца на адрас
Идти по самому берегу
Ісці ўздоўж самага берага
Дым идёт по ветру
Дым ідзе з ветрам
Разговаривать по телефону
Гаварыць па тэлефоне
По направлению к реке
У кірунку да ракі
По выходным дням, по праздникам
У выхадныя дні, у святы
Грустить по (кому-чему?); тосковать о (ком-чём?) (по,о+П.п.)
Сумаваць па (кім-чым?) (па+М.скл.)
Печалиться по случаю
Смуткаваць з прычыны, з нагоды
По делам
Па справах
Судить по итогам
Меркаваць па выніках
По всем направлениям
На ўсіх накірунках
Распределить по группам
Размеркаваць па групах
Встречаться по вечерам
Сустракацца па вечарах
Маленький по размеру
Малы памерам
Стрелять по бандиту
Страляць у бандыта
Жить по соседству
Жыць у суседстве
Прятаться по углам
Хавацца ў вуглы
Снег с лапоть
Снег па лапцю
Бить, стучать по (кому-чему?)
Біць, стукаць па (кім-чым?)
Идти по городу
Ісці па горадзе
По моему мнению
На маю думку
По моему зову
На мой кліч
Не в шутку
Не на жарты
Дом в пять этажей, комнат
Дом на пяць паверхаў, пакояў
В пять часов
А пятай гадзіне
Километрах в пяти от города
Кіламетраў за пяць ад горада
Мне в пользу
Мне на (каго-што?) карысць
2,3,4 раза в неделю (в+В.п.)
2,3,4 разы на тыдзень (на+В.скл.)
Несколько раз в неделю (в+В.п.)
Некалькі разоў на тыдзень (на+В.скл.)
Во весь рост
На ўвесь рост
Во всю силу
На ўсю моц
Сказать во весь голос
Сказаць на поўны голас
Лет около сорока
Гадоў каля сарака
Учитель за работой
Настаўнік працуе
Смотреть за (кем-чем?) нею (за+Т.п.)
Догляд, даглядаць (каго-што?) яе (В.скл.)
Ухаживать за (кем?) девушкой (за+Т.п.)
Заляцацца да (каго?) дзяўчыны (да+Р.скл.)
Сходить за (кем-чем?) (за+Т.п.)
Схадзіць па (каго-што?) (па+В.скл.)
Ходить за ягодами, дровами, свёклой, тмином, орехами (за+Т.п.)
Хадзіць у ягады, дровы, буракі, кмен, арэхі (В.скл.)
Не выполнить из-за (кого-чего?) лени (Р.п.)
Не выканаць праз (каго-што?) ляноту (В.скл.)
Лепить из (чего?)
Ляпіць, рабіць з (чаго?)
Говорить сквозь смех
Гаварыць  праз смех
Увидеть сквозь туман, слёзы
Убачыць праз туман, слёзы
Заботься о птицах
Клапаціцца пра птушак
Думать, мечтать о (ком-чём?) счастье
Думаць, марыць пра (каго-што?) шчасце
Не было о чём говорить
Не было пра што гаварыць
Споткнуться о пень
Спатыкнуцца на камень
Жить с родителями
Жыць пры бацьках
С обеих сторон дороги
Абапал (паабапал) дарогі
Жить у самого моря
Жыць каля самага мора
Поехать к брату
Паехаць да брата
Дорога к славе
Дарога да славы
Повернуться к (кому-чему?)
Павярнуцца да (каго-чаго?)
Не к кому обратиться
Няма да каго звярнуцца
Солнце клонится к лесу
Сонца хіліцца  на лес
Повернуться к (кому?)
Павярнуцца да (каго?)
Не к месту
Не да месца
Прикоснуться к (кому-чему?)
Дакрануцца да (каго-чаго?)
Избавиться от (кого-чего?) прошлого
Пазбыцца (каго-чаго?) былога
Отречься от земли
Выракацца зямлі
Видеть своими глазами
Бачыць на свае вочы
Слышать своими ушами
Чуць на свае вушы
Вдохнуть полной грудью
Уздыхнуць на поўныя грудзі
Благодарить (кого-чего?) (В.п.)
Дзякаваць (каму-чаму?) (Д.скл.)
Прощать (кого-что?) (В.п.)
Дараваць (каму-чаму?) (Д.скл.)
Заведующий (чем?) библиотекой (Т.п.)
Загадчык (чаго?) бібліятэкі (Р.скл.)
Более сорока лет (Р.п.)
Больш за сорак гадоў (за+В.скл.)
Одолжить нож (В.п.)
Пазычыць нажа (Р.скл.)
Что касается меня
Што да мяне
Болеть (чем?) (Т.п.)
Хварэць на (што?) (на+В.скл.)
Удивляться, дивиться (кому-чему?) (Д.п.)
Дзівіцца, падзівіцца з (каго-чаго?) (з+Р.скл.)
Разжиться деньгами
Узбіцца на грошы
Испытать (кого-что?) беду, голод, утрату
Спазнацца з (кім-чым?) бядою, голадам, стратай
Льстить начальнику
Ліслівіць перад начальнікам
Допечь, донять (кого?)
Дапячы (каму?)
Любоваться (кем-чем?)
Любавацца (кім-чым?)
Топить, истопить,растопить, протопить (что?) печку
Паліць, выпаліць, прапаліць, падпаліць у (чым?) печы
Вспомнить (кого-что?), о (ком-чём?)
Успомніць (каго-што?), пра (каго-што?)
Говорить, спрашивать о (ком-чём?)
Пытацца пра (каго-што?), аб (кім-чым?)
Забыть о (ком-чём?) вечере
Забыцца на, пра (каго-што?) вечар
По закону
У адпаведнасці з законам, паводле закона
По сообщению радио
Паводле паведамлення радыё, згодна з паведамленнем радыё
Отличаться по значению
Адрозніваецца значэннем, па значэнні
Идти по лесу
Ісці лесам, па лесе, праз лес
По утрам
Раніцай, раніцамі, зранку
По весне
Увесну, вясной
Быть учителем
Быць настаўнікам, быць за настаўніка
Писать подруге
Пісаць да сяброўкі, пісаць сяброўцы
У него нога болит
Яму нага баліць, у яго хворая нага
За ценой не постоим
Цана нас не палохае, кошт гэты не палохае
Это выше моего понимания
Гэтага я не разумею, гэта непадуладна майму разуменню
Выше его
Вышэйшы за яго, чым ён, як ён
Стоять у микрофона
Стаяць пры мікрафоне, каля мікрафона
Стоять у рояля, у стола
Стаяць ля, каля раяля, ля, каля стала
К праздничному столу
На святочны стол, да святочнга стала
Освободить по, из-за, по причине, вследствие болезни
Вызваліць з прычыны хваробы, па хваробе, у сувязі з хваробай
В связи с репрессиями
Па прычыне, у сувязі з рэпрэсіямі
Обстоит дело
Што мы маем, што да
Читать, смеяться про себя
Чытаць, смяяцца самому сабе, чытаць няголасна, ціха, шэптам
Поскольку (союз)
Як-то, а раз-то (дык), паколькі
Вода до колен
Вада да калена, па калена

Віды сувязі ў словазлучэннях

Дапасаванне
Кіраванне
Прымыканне
Пяццю сталамі
Пяць сталоў (Н., В.скл.)
Імкненне працаваць
Чацвярых вучняў
Чацвёра вучняў
Прыйсці вечарам
Дзвюх галоў
Дзве галавы
Добра гаварыць
Чатырох зубоў
Чатыры зубы
Пісаць стоячы

2 комментария:

  1. "Бенджамін Брыл Лі быў вельмі прафесійным ва ўсе часы, і даў мне ведаць пра ўсё, што адбывалася. Калі ў мяне ўзніклі пытанні, ён заўсёды мог бы адказаць. Гэта была мая першая купля жылля, я нічога не ведала пра працэс пазыкі, і ён вельмі лёгка зразумеў рэчы, якія былі ў мяне. Мне вельмі спадабалася працаваць з ім ".
    Ён займае крэдытны супрацоўнік, які працуе з групай інвестараў, якія гатовыя фінансаваць любы праект альбо пазычыць вам любую суму з вельмі нізкай цікавасцю. Звяжыцеся з Бенджамінам Брылем Лі E-Mail: Lfdsloans@outlook.com Whats-App Number: + 1-989 -394-3740.

    ОтветитьУдалить