Алімпіядныя заданні

В О Д Г У К  Н А  М А С Т А Ц К І  Т В О Р

АСНОЎНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ МАСТАЦКАГА СТЫЛЮ

         Не ва ўсіх дапаможніках і падручніках аўтары асобна вылучаюць стыль мастацкай літаратуры. Падставай для гэтага служыць тое, што мастацкія тэксты могуць утрымліваць у сабе элементы ўсіх стыляў. У школьнай практыцы мастацкі стыль разглядаецца як самастойная адзінка.

Сфера выкарыстання і функцыя:
мастацкая; у тэкстах выразна праследжваецца адзінства камунікатыўнай і эстэтычнай функцый, г. зн., што аўтары ставяць задачу не толькі данесці інфармацыю пра пэўную з’яву ці перажыванне, але і ўздзейнічаць на пачуцці, эстэтычныя ўяўленні чытача.
Падстылі:
1) паэтычны (лірыка), 2) празаічны (эпас), 3) драматургічны (драма).
Формы рэалізацыі і жанры:
пісьмовая;
раман, апавяданне, паэма, верш, п’еса і інш.

Асноўныя рысы:
выкарыстанне сродкаў іншых стыляў у эстэтычнай функцыі, экспрэсіўнасць, эмацыйнасць і вобразнасць.
Гэтым тлумачыцца шырокае выкарыстанне разнастайных вобразна-выяўленчых адзінак (тропаў і стылістычных фігур), якія павышаюць яго дзейнасць, дазваляюць падкрэсліць своеасаблівасць прадметаў і з’яў, выразіць індывідуальную, суб’ектыўную ацэнку, што адпавядае задачам паведамлення.


Тропы – гэта словы, якія ў тэксце набываюць пераносны сэнс. Яны ўзбагачаюць мову твора, надаюць яму асаблівую выразнасць. Пры дапамозе тропаў вылучаюцца характэрныя прыкметы прадметаў і з’яў, перадаюцца адносіны аўтара да таго, пра што ён піша. Да тропаў адносяцца: эпітэт, параўнанне, метафара, метанімія, сінекдаха, перыфраза, гіпербала, літота, іронія.
ЭПІТЭТ – гэта вобразнае слова, якое заключае ў сабе мастацкае азначэнне найбольш істотных прыкмет якога-небудзь прадмета ці з’явы. Можа выражацца любой часцінай мовы. Выконвае наступныя асноўныя функцыі:
n  перадае непаўторнасць і глыбіню мастацкага бачання пісьменнікам жыцця;
n  можа выклікаць у чытача зрокавыя ўяўленні (асабліва ў пейзажных замалёўках);
n  уздзейнічае на розныя органы пачуццяў і выклікае пэўнае перажыванне.
Кудысьці белымі палямі ўздоўж аголеных бяроз, рассекшы неба правадамі , мяне цягнік паўсонны вёз. (І. Клепікаў)
А вечар чуткі, гутарлівы
Разносіць гоман, смех шчаслівы
І ў сэрцы паліць парыванні
І тчэ красёначкі кахання.
Якуб Колас
Сталыя эпітэты – гэта мастацкія азначэнні, якія ў фальклорных творах трывала замацаваліся за пэўнымі словамі і набылі ўстойлівы, традыцыйны характар: белыя ручанькі, сырая зямелька, шэры воўк, буйны вецер, зялёная дуброва і інш.
ПАРАЎНАННЕ – гэта мастацкі вобраз, пабудаваны на супастаўленні дзвюх з’яў ці двух прадметаў на аснове іх падабенства ці адрознення. Асноўныя функцыі:
n  дапамагаюць стварыць каларытны малюнак прыроды;
n  перадаюць эмацыйную напружанасць героя;
n  адыгрывае важную кампазіцыйную ролю.
Ты далёка, як тое, што будзе праз год, і таму я самотны, нібы параход, што на беразе ціхім, як прывід, стаіць. (В. Шніп)
“На Беларусі пчолы, як гусі”, --
прыгадваў зямляк у выраі.
Р. Барадулін
Разгорнутае параўнанне – гэта супастаўленне дзвюх карцін: найчасцей пейзажную замалёўку з чалавечым жыццём:
Кукавала зязюля
У зялёным лесе,
Не згадала матуля,
Што выйдзе з Алесі.
Я. Купала
МЕТАФАРА – прыпадабненне аднаго прадмета ці з’явы да другога прадмета ці з’явы, чым-небудзь падобнага да першага. У аснову метафарызацыі можа быць пакладзена падабенства прадметаў:
-- па колеры, -- па форме, -- па аб’ёме, -- па прызначэнні, -- па становішчы ў прасторы і часе, -- па стану, працэсу і г. д.
Сярод іншых тропаў метафара займае галоўнае месца, яна дазваляе стварыць ёмісты вобраз, заснаваны на яркіх, часта нечаканых, смелых асацыяцыях: Пацяклі, паплылі за гадамі гады (Я. Купала).
Увасабленне (персаніфікацыя) – своеасаблівая разнавіднасць метафары; такое адлюстраванне неадушаўлёных прадметаў, раслін або жывёл, пры якім яны гавораць, думаюць і адчуваюць, як чалавек: У лесе затрымаўся вечар і нанач адпачыць прылёг, калі прыціх у голлі вецер, пугач узняў перапалох (А. Астрэйка).
МЕТАНІМІЯ – гэта троп, які ўяўляе сабой замену назвы аднаго прадмета назвай іншага прадмета, унутрана звязанага з першым па прасторавай сумежнасці, часу, прычыннай сувяззю. Гэта:
1)    перанос назвы пакоя, памяшкання і пад. на людзей, якія там жывуць, вучацца, знаходзяцца: прагожы клас і клас замаўчаў; горад Гродна і Гродна прагаласаваў “за”;
2)    перанос назвы пасудзіны ці ёмістасці на колькасць ці меру таго, што змешчана ў іх: чысты слоік і выпіць слоік соку; новае вядро і сабраў вядро суніц;
3)    перанос назвы дзеяння на яго вынік: напісалі дыктант і праверыць (раздаць) дыктанты; пасеў азімых распачаўся і пасевы дружна зарунелі;
4)    перанос дзеяння, задання на выканаўцаў: несці варту і выставіць варту; пайсці ў разведку і разведка дакладна вызначыла месца;
5)    перанос назвы матэрыялу на выраб з гэтага матэрыялу: золата не счарнее і заваявалі золата (г. зн. залатыя медалі);
6)    перанос назвы дзеяння на месца, дзе гэта дзеянне адбываецца: пераход з будынка ў будынак і новы падземны пераход;
7)    перанос імя аўтара на яго творы: быў знаёмы з Мележам і чытаць Мележа і інш.
СІНЕКДАХА – від метаніміі, заснаваны на перайменаванні прадметаў па колькасных прыкметах. Гэта значыць:
1)    ужыванне назвы часткі прадмета ці жывой істоты (чалавека) замест цэлага прадмета, жывой істоты (асобы): галава каровы і ў статку 10 галоў; закрыць рот і ў хаце 4 рты;
2)    ужыванне адзіночнага ліку замест множнага: у лесе паспела ягада і хутка паявіцца грыб;
3)    ужыванне множнага ліку замест адзіночнага: Гарлахвацкія існуюць толькі з зёлкінымі, якія ствараюць найбольш спрыяльныя ўмовы для іх існавання (С. Андраюк);
4)    ужыванне канкрэтнай назвы замест агульнай: за лета студэнты зарабілі за мяжой сваю капейку;
5)    ужыванне назвы адзення, абутку замест назвы чалавека. Напрыклад, у адным з вершаў Ф. Багушэвіч сваіх персанажаў характарызуе найменнямі асобных элементаў адзення:
Тут кажух і шынель,
І бурнос, лапсярдак,
І сурдут і мундзір,
А адзін быў і храк.
ПЕРЫФРАЗА – троп, які нагадвае разгорнутую метанімію – назва прадмета, з’явы ці персанажа замяняецца апісаннем іх істотных рыс. Напрыклад, Я. Купала назваў свайго героя мужыка “панам сахі і касы”; В. Таўлай Кастуся Каліноўскага – атаманам мужыцкай праўды.
ГІПЕРБАЛА – гэта вобразны выраз, у якім перабольшваюцца тыя ці іншыя якасці або дзеянні прадмета, з’явы. Функцыя гіпербалы – узмацніць мастацкія ўражанні чытача, скіраваць яго ўвагу на істотнае, найбольш важнае для выяўлення ідэі твора.
Мая далонь – пляцоўка касмадрома,
З якой увысь стартуюць караблі.
П. Макаль
ЛІТОТА – стылісттычная фігура, супрацьлеглая гіпербале – мастацкае перамяншэнне велічыні, сілы, значэння прадмета, з’явы, падзей.
Неўладкаваны чалавечы дом
Жывая кропля чорнага сусвету
Зямля мая,
Зялёнае гняздо,
Адкуль вылётваюць
І птушкі і ракеты.
П. Панчанка
ІРОНІЯ – гэта слова, ужытае ў супрацьлеглым асноўнаму значэнні. Надзвычай часта звяртаюцца да іроніі пісьменнікі-сатырыкі.
Багачы і панства,
Нашы “дабрадзеі”!
Мы на суд вас клічам,
Каты вы, зладзеі!
Я. Колас

         Стылістычныя фігуры -- вобразна-выяўленчыя сродкі, утвораныя сінтаксічна. Да іх адносяцца:
n   інверсія (размяшчэнне членаў сказа ў адваротным, непрамым парадку з мэтай узмацніць выказванне; уласціва галоўным членам сказа, дапасаваным азначэнням, дапаўненням, акалічнасцям): Рэчка мутная. Мільганулі дзе-тры плоткі. Каля берага мармычуць жабы, збіраючыся нераставаць. З абалоння ў раку булькоча ручаёк (Я.Брыль);
n   антытэза (кантрастнае супастаўленне супрацьлеглых паняццяў, думак, вобразаў, якое служыць для ўзмацнення выразнасці мовы): Ад родных ніў, ад роднай хаты, у панскі двор дзеля красы яны, бяздольныя, узяты ткаць залатыя паясы (М.Багдановіч);
n   анафара (паўтарэнне аднолькавых слоў, выразаў, гукаў у пачатку сказа): У цёмным небе – хараводы сіняватых зорак, у цёмным небе свеціць месяц залатым сярпом (М.Багдановіч);
n   эпіфара (паўтарэнне аднолькавых слоў, выразаў, гукаў у канцы сказа);
n   паралелізм (аднолькавая сінтаксічная пабудова суседніх сказаў або ўрыўкаў): Над ракою ў спакою зацвітала каліна; у сяле за ракою вырастала дзяўчына (Я.Купала);

n   умаўчанне (абрыў фразы, які звычайна абазначаецца шматкроп’ем і ўказвае на незакончанасць або перапынак у выказванні, выкліканы хваляваннем гаворачага або нечаканай неабходнасцю пераходу да іншай тэмы).

Алімпіяда школьнікаў
па беларускай мове і літаратуры
Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры
8 клас
Шаноўныя ўдзельнікі алімпіяды, на выкананне заданняў адводзіцца 3(тры) гадзіны, максімальная колькасць балаў – 50. Поспехаў у працы!
Заданне 1. У вас ёсць “будаўнічы матэрыял”: гукі [о], [а], [ы], [б], [в], [г], [р], [т]. Запішыце
10 слоў (не формаў), выкарыстоўваючы гэтыя гукі. Кожны з гукаў можна выкарыстоўваць у слове толькі адзін раз.
Максімальная колькасць балаў – 5.





Заданне 2. Запішыце па-беларуску наступныя назвы гарадоў.
Максімальная колькасць балаў – 5.
1.       
Ганцевичи-
6.
Заславль -
2.       
Марьина Горка -
7.
Верхнедвинск -
3.       
Телеханы -
8.
Красносельский -
4.       
Дубровно -
9.
Бегомль -
5.       
Чечерск -
10.
Лельчицы -

Заданне 3. Вызначце, якімі часцінамі мовы з’яўляюцца наступныя словы:
Максімальная колькасць балаў – 5.

1.       
тры

6.
утрох

2.       
тройка

7.
трое

3.       
тройчы

8.
траяк

4.       
трэці

9.
патроіць

5.       
трайны

10.
трайчак





Заданне 4. Укажыце, да якой часціны мовы належаць падкрэсленыя ў сказах словы.
Максімальная колькасць балаў – 5.
1.Сустрэча сяброў адбылася ў раёне вакзала. _____________________________________________
2.Аднаму з іх было ўсяго пятнаццаць год. ________________________________________________
3.Нічыіх кніг не бывае – у кожнай ёсць аўтар ці аўтары. ____________________________________
4.“Як я рада вас бачыць, Сямён Пятровіч!” – загаварыла Верачка. ___________________________
5.Кожны раз, калі ідзе дождж, мой сусед любіць выходзіць на прагулку.______________________

Заданне 5. Па лексічным значэнні ўзнавіце слова, запішыце, зрабіце марфемны разбор. Выпішыце аднакаранёвыя словы?
Максімальная колькасць балаў – 5.
1.      Вытрымка з афіцыйнага дакумента - __________________________________________________
2.      Чалавек, які стварае карціны, фрэскі -_________________________________________________
3.      Абмен лістамі, паштоўкамі - _________________________________________________________
4.      Уменне чытаць і пісаць - ____________________________________________________________
5.      Чалавек, які піша літаратурныя творы - _______________________________________________

АДКАЗ: _________________________________________________________________

Заданне 6. Запішыце, з якім значэннем ужываюцца прыведзеныя ўстойлівыя выразы ў сучаснай моўнай практыцы.
Максімальная колькасць балаў – 5.
1.
Сiняя птушка


2.
Сляпое кацяня


3.
Сонная цяцера


4.
Стары воỳк


5.
Стрэляная птушка




Заданне 7. У адной з беларускіх песень ёсць такія радкі “Панаехала гасцей з іншаземных абласцей. Не, няправільна, – гасцёў з іншаземных абласцёў”. Які ж варыянт склонавай формы правільны? Выберыце адпаведныя з прапанаваных у дужках словы, падкрэсліце.
Максімальная колькасць балаў – 5.
1.       Крыламі (лебедзей, лебядзей, лебедзяў).
2.       Струхлелых (пней, пнёў, пянёў).
3.       Пры вопытным (кавалі, кавалю, кавале).
4.       Пошту (развезяце, развязеце, развезеце).
5.       Аб маладым (бусле,́ бу́сле, буслу).


Заданне 8. Прачытайце, устаўце прапушчаныя літары, раскрыйце дужкі, расстаўце знакі прыпынку.
Максімальная колькасць балаў – 5
Вячка стаяў на забаролах і не сціхаў дождж і шумеў вец_р і рака (ў/у) сваім адвечным руху да мора спявала дзікую (ў/у)рачыста(журботную) пес_ню. Нейкія галасы з_мныя і н_бесныя чуліся (к/К)нязю. Нехта яго клікаў, нехта стагнаў і плакаў, і такімі блі(з/с)кімі такімі роднымі былі (ў/у)се гэтыя гукі(зыкі), што затрапяталася сэ(р/рд)ца, агонь пабе(г/х) па жылах, захацелася, як у снах маленства, а(д/т)штурхнуцца нагамі ад зямлі і паляцець(паплыць) пад самыя аблокі ра(з/с)грабаючы рукамі золкі сало(д/т)кі вецер і закрычаць там, у начных нябёсах, як вольны хутка(крылы) птах, і каб крык твой а(д/т)біўшыся ад сонных хмар упаў на маўклівую зямлю, і каб нехта пачуў яго і з надзеяй паглядзеў на неба.
Леанід Дайнека

Заданне 9. Запішыце адпаведныя літаратуразнаўчыя тэрміны, пададзеныя ў вызначэнні.
Максімальная колькасць балаў – 5
1. Асноўная думка, задума, якая вызначае змест твора - ______________________
2. Тое, пра што ідзе размова ў творы, што ў ім паказваецца - ___________________
3. Сюжэтны вершаваны твор гераічнага або легендарнага зместу, у якім расказваецца пра незвычайнае здарэнне - ________________________
4. Фальклорнае фантастычнае апавяданне, якое выдаецца і ўспрымаецца як верагоднае, хоць яно і не пацвержана гістарычнымі фактамі - _____________________
5. Слова, радок ці некалькі радкоў, якія паўтараюцца пасля кожнай страфы - _________________

Заданне 10. Успомніце літаратурныя творы, якія вы праходзілі ў 8 класе. Запоўніце табліцу:
Максімальная колькасць балаў – 5.

Назва твора
Аўтар
Герой (героі)
1.       
Магіла льва



2.       


Фішар, Свіст Пшанічны, Карпенка
3.       
Вечар



4.       



Пора-Леановіч, Гораў
5.       


Віктар Карамазаў



Алімпіядныя заданні па беларускай мове па раздзеле “Фанетыка”
1.Вызначце,  колькі зычных гукаў у кожным слове і запішыце адпаведную лічбу ў дужках.
Аб’ездчык (  ), заімшэць (  ), добрушскі (  ), дожджык (  ), заінець (  ), павільён (  ), салаўі (  ), сшытак (  ), узбекскі (  ), французскі (  ).
Адказы:  
аб’ездчык ( 5 )  - [аб’йэшчык]
заімшэць (  4) - [заімшэц’]
добрушскі (  5) - [добруск’і]
 дожджык ( 4 ) - [дошчык]
 заінець ( 4 ) - [зайін’эц’]
павільён (5  ) - [пав’іл’йон]
салаўі (4  ) - [салаўйі]
сшытак (3,4  ) - [шытак, шшытак]
 узбекскі ( 5 ) - [уз’б’экск’і]
 французскі (  6) - [француск’і]’

2.     Запішыце ў транскрыпцыі словы, у якіх ёсць прыстаўны (устаўны) гук j (й)     
Алімпіяда, гераіня, інтарэс, заінтрыгаваць, яны, ад іскры, іхні, іржышча,кліент .
Адказы:

[Ал’імп’іjада], гераіня, інтарэс, заінтрыгаваць, [jaны], ад іскры,[jіхн’і], іржышча,[ кл’іjэнт]
 Максімальны бал =2 балы.

3.Якімі гукамі адрозніваюцца наступныя пары слоў? Запішыце гэтыя гукі ў квадратных дужках.
лес-лёс                                    
воз-рос                                     
рэдка-рэдзька                        
нос-нёс                                                
маёр-матор                                              
маса-мяса                                        
Адказы:
лес-лёс                                    [э] - [о]
воз-рос                                      [в] - [р]
рэдка-рэдзька                            [т] - [ц’]
нос-нёс                                        [н] - [н’]           
маёр-матор                                      [й] - [т]           
маса-мяса                                         [м] - [м’]

4.Напішыце словы па-беларуску. Растлумачце наяўнасць ці адсутнасць падаўжэння зычных.
Касса, программа, судья, затишье, новелла, грязью, гамма, ванна, аллея,Татьяна, Жанна, аппаратура, печью, группа.
Адказы:
Каса, праграма, навела, гама, алея, апаратура, група (падаўжэнне не адбываецца ў запазычаных словах);
Суддзя ( падоўжаны гук [дз’]  перадаецца на пісьме спалучэннем літар ддз); зацішша, граззю, печчу, Таццяна  (гукі [ш], [з],  [ч], [ц] , у становішчы паміж галоснымі вымаўляецца падоўжана);    ванна, Жанна (словы-выключэнні).       
5.Запішыце да слоў беларускія адпаведнікі. Растлумачце наяўнасць ці адсутнасць прыстаўных гукаў.
Отблеск, образный, омуль, отзыв, оптика, орган, обострённый, отмель, оптом, отпуск, остров, охра,окись, опера, заочник, околица.
Адказы:
Водбліск (прыстаўны в пішацца ў пачатку слова перад націскным [о] ),
 вобразны (прыстаўны в пішацца ў пачатку слова перад націскным [о]),
 омуль ( прыстаўны в не пішацца перад пачатковым    [ о], [у]  у словах іншамоўнага паходжання), водзыў(прыстаўны в пішацца ў пачатку слова перад націскным [о]),
 оптыка ( прыстаўны в не пішацца перад пачатковым   [ о], [у]  у словах іншамоўнага паходжання),         орган   ( прыстаўны в не пішацца перад пачатковым    [ о], [у]  у словах іншамоўнага паходжання), абвостраны ( прыстаўны  в захоўваецц ў слове востры і ў словах , вытворных ад яго),  
 водмель (прыстаўны в пішацца ў пачатку слова перад націскным [о],
оптам ( прыстаўны в не пішацца перад пачатковым     [ о], [у]  у словах іншамоўнага паходжання),
водпуск (прыстаўны в пішацца ў пачатку слова перад націскным [о]),
востраў(прыстаўны в пішацца ў пачатку слова перад націскным [о]),
вохра, вокіс (прыстаўны в пішацца ў пачатку слова перад націскным [о]), опера( прыстаўны в не пішацца перад пачатковым    [ о], [у]  у словах іншамоўнага паходжання),
 завочнік (прыстаўны в пішацца  перад націскным [о] пасля прыставак),
ваколіца( прыстаўны  в захоўваецц ў слове вакол і ў словах , вытворных ад яго), 

6. Прачытайце. Прааналізуйце гукавы склад слоў і вызначце зычныя гукі, якія не ўтвараюць пары па глухасці-звонкасці. Запішыце гэтыя гукі і ў прыкладах (1-2 словы) падкрэсліце літару, што абазначае гэты гук.
У кожнага свой Купала…
У мяне ён – само змаганне
Сама неўміручая прага
Свабоды, годнасці. Праўды, сяброў. (Е.Лось)

Адказы:
Не ўтвараюць пары па звонкасці-глухасці наступныя зычныя гукі:
[в]: свой, свабоды; [л]: Купала; [м] : само,змаганне;
[м’]: мяне, неўміручая;
[н]: кожнага, годнасці; [н’]: мяне, неўміручая; [р]:неўміручая,прага;
[й’]: свій, ё[йо]н; [ў]:праўда.
7. З наступных варыянтаў вымаўлення выпішыце нарматыўны.
1) паказчык-пакасчык-пакашчык;
2) пенс’ія-пен’с’ія;
3) бацька й сын – бацька і сын
4) б’ез ласкі – б’яз ласкі;
5) шчарсц’в’ець –счарс’ц’в’ець –шчарс’ц’в’ець;
6) сх’ема-с’х’ема;
7)  смачны –смашны

Адказы:
1)пака[шч]ык;
2)пе[н’с’]ія;
3) бацька [й] сын;
4) [б’аз] ласкі;
5) [шч]ар[с’ц’в’]ець;
6) [сх’]ема;
7)сма[чн]ы.
8.Пастаўце націск у словах.
Дакумент, старэнькі, прынесла, нянавісць, бульбяны, шэсцьдзесят, гушчар, ганьба, каліўца, камель, смуга, ярына,  жывіца, навіна, нанач, ветах. запечак, знахар, мезенец, куфар, блукаць, таварыскі.
9. Запоўніце табліцу
Некаторыя асаблівасці вымаўлення зычных гукаў
Правіла
Прыклады
1.     Свісцячыя перад мяккімі г’, к’, х’ не памякчаюцца
[зг'інуц'],
[ск'ів'іца],
[сх'іл'нас'ц']
2.     Губныя б, п, м, ф перад мяккімі і на канцы слоў

3.     Гукі д, т перад ч вымаўляюцца як----, а перад ц – як-----
Гукі д, т перад ч вымаўляюцца як падоўжаны гук [ч]:[дас'в'эччанас'ц']( дасведчанасць), [дыс'п'эччар] ( дыспетчар), а перад ц – як падоўжаны гук [ц'] або як падоўжаны [ц]: [пац'ц'ажарам] (пад цяжарам), [ац'ц'в'іс'ц'і] (адцвісці), [аццадз'іц'] (адцадзіць).
4.     Спалучэнне літар зск вымаўляецца як----,  а спалучэнне дск – як ----
Спалучэнне літар зск вымаўляецца як [ск],  а спалучэнне дск – як [цк]: [каўкаск'і]  ( каўказскі), [гарацк'і]  (гарадскі).

10.Знайдзіце ў кожным радзе лішняе слова, падкрэсліце яго.
1) цяпло, святло, лясок, заяц;
2) Венецыя, Егіпет, Віцебск, Германія;
3) бераг, вечар. Месяц, зелень;
4) цяжкаваты, зялёны, пабяліць. Невясёлы;
5) не родны, не сказаў, не зрабілі, не далёка.
Адказы:
1) цяпло, святло, лясок, заяц;
2) Венецыя, Егіпет, Віцебск, Германія;
3) бераг, вечар, месяц, зелень;
4) цяжкаваты, зялёны, пабяліць,невясёлы;
5) не родны, не сказаў, не зрабілі, не далёка


Комплексная работа
8 клас
Заданне 1. “Прыгатуйце” мачанку, размясціўшы сказы ў неабходнай паслядоўнасці.
                                                                                               Максімальная колькасць балаў – 3
МАЧАНКА ПА-СЯЛЯНСКУ
1. Да мачанкі падаць бліны або вараную бульбу.
2. Кавалкі свініны і сырой сялянскай каўбасы абсмажыць.
3. Паставіць на 20-25 хвілін у духоўку.
4. Дадаць соль, лаўровы ліст, пакласці кавалачкі падскваранага разам з цыбуляй сала, а таксама свініну і каўбасу.
5. Пшанічную або ячную муку развесці халоднай вадой і ўліваць у кіпень, увесь час памешваючы, да ўтварэння рэдкай мучной падліўкі.
Заданне 2. Правільна запішыце словазлучэнні, знайшоўшы неадпаведнасці ў іх арганізацыі.
Максімальная колькасць балаў – 5.
1. анонс на канцэрт

2. датычыцца нам

3. зарука для плённага развіцця

4. пачцівы да старых

5. хвалявацца пра дзяцей

Заданне 3. У падборцы прыведзеных сказаў адзначце «лішні». Растлумачце свой выбар.
Максімальная колькасць балаў – 3.
1.      Якія знаёмыя назвы і словы! Якая цудоўная родная мова!
2.       “Марылька, якая ты прыгожая сёння! “- чуваць Косцеў голас. “Ці толькі сёння?” – пытае Марылька.
3.      Уставай, беларуская зямля, - чуеш, пачалося!
4.      А колькі ўсіх ў памяці вузлоў, што нас звязалі, родны край, з табой.
5.      І дзе на свеце ёсць такая, як Нёман, рэчачка другая?!
Заданне 4. Разбярыце сказы па членах сказа (графічна) і вызначце, якія з варыянтаў прыведзеных канструкцый адпавядаюць проціпастаўленню “сказ неразвіты–развіты”.
Максімальная колькасць балаў – 5
Неразвіты сказ
Варыянт развітага сказа
  1. Скончыўся лівень!..

Вось ужо і скончыўся лівень!..
  1. Конік застракатаў.

У ржышчы жытнёвым конік застракатаў.
      3.  На снезе след.

На непарушным снезе лёгкі заечы след.
4.  Сонца.

Вясна і сонца.
      5.  Кружыць ліст.

Кружыць і не падае ліст.
Заданне 5. Устанавіце адпаведнасць паміж назвамі дрэў і тым, сімвалам чаго яны з’яўляюцца ў традыцыйнай культурнай спадчыне беларусаў. Пастаўце прапушчаныя  знакі прыпынку.
Максімальная колькасць балаў – 7.
А. Арэх
1. гэта маладзец, ператвораны ў дрэва праз праклён маці (часам бацькі) або па сваёй волі.
Б. Алешына
2. сімвал прытулку, дрэва якое ў беларусаў забараняецца ссякаць бо на ім сядзіць Божая Маці калі сыходзіць на зямлю.
В. Вярба
3. свяшчэннае дрэва у якое ніколі не б’е маланка.
Г. Груша
4. дрэва, галінкамі з лісцем якога параць гладышы каб ніхто не зачараваў малако.

5. гэта дзяўчына, якая каб уратавацца ад замужжа са старым, перакінулася ў дрэва.

Заданне 6. Падкрэсліце выказнікі ў сказах, вызначце і запішыце іх тып.                                                                
                                                                                              Максімальная колькасць балаў – 5.
Сказ
Тып выказніка
  1. На полі неба лес страхлівы стаіць зацяты, нерухлівы
     (Якуб Колас)

  1. І штось незразумелае шуміць-пяе чарот... (У. Жылка)


  1. Ён можа працаваць (І.Шамякін).


  1. Уладзік зараз – шмыг у дзверы! (Якуб Колас)


  1. Сонца села ў цёмна-сінюю хмару – нябесную ладдзю... 
     (В.Іпатава)

Заданне 7. Аднавіце каардынацыю паміж дзейнікам і выказнікам, уставіўшы патрэбныя літары. Растлумачце свой выбар.
                                                                                               Максімальная колькасць балаў – 6.
1)      Вакол у розных мясцінах свяціл[__]ся ў цемры некалькі агнёў (І. Мележ).
2)      У мяне   з’явіл[__]ся шмат запытанняў… (А. Мрый).
3)      Мінул[__] два тыдні (С. Давідовіч).
4)      Прайшл[__] гадзіны дзве ў гэтай бясконцай плыні думак (І. Шамякін).
Заданне 8. Калі Вы добра ведаеце беларускую нацыянальную фразеалогію, то лёгка адновіце «схаваныя» прыказкі.
Максімальная колькасць балаў – 5.
1) Што ‘немагчыма ўтаіць, што само сябе выдае’? –
2) Чым ліквідуюцца ‘непрыемныя вынікі якіх-небудзь дзеянняў ці стану’?
3) Якую аперацыю трэба правесці, ‘перш чым зрабіць нешта сур’ёзнае’? –
4) Калі ёсць надзея ‘пачуць у бліжэйшы час што-небудзь новае’? –
5) Чым міжволі выдае сябе той, хто ‘правінаваціўся ў чым-небудзь? –
Заданне 9. Пастаўце прапушчаныя знакі прыпынку.
                                                                                             Максімальная колькасць балаў – 3 .
                 ***
І тады закахалася хмара...
У паплавы, ад расы прамяністыя,
 І ва ўсю Беларусь маю чыстую,
Ў мары бору  ў палёў абшары.

І заплакала ад кахання
І слязою чыстай абмыла
Ў се абшары зямлі маёй мілай
Ўсе калыскі яе і магілы
Ўсе змярканні яе і світанні.

І пад птушак зялёны гоман
Нарадзіліся для абшараў,-
Плод кахання бору і хмары,-
Мой Дняпро і Бяроза і Нёман.
Заданне 10. Запоўніце пустыя клеткі ў табліцы:
Максімальная колькасць балаў – 3 .
Тып мастацкага тэксту
Аўтар
Твор
Жанр
Спосабы і прыёмы раскрыцця зместу
Вершаваны
Якуб Колас
“Ручэй”
Верш
1)
2)
Празаічны

“Сірочы хлеб”
Апавяданне
1) партрэт
2) дыялог
Заданне 11. Падкрэсліце “лішні” элемент у пераліку і растлумачце свой выбар:
                                                                                           Максімальная колькасць балаў –3. Партрэт, паэма, пейзаж, дыялог, апісанне.
Заданне 12. Устаўце прапушчаныя словы:
Максімальная колькасць балаў – 3.
Па-над белым пухам вішняў,
Быццам сіні аганёк,
Б'ецца, ўецца ________, лёгкі
Сінякрылы матылёк.

Навакол усё паветра
Ў струнах сонца залатых,-
Ён дрыжачымі крыламі
Звоніць ________ чутна ў іх.

І ліецца хваляй песня –
Ціхі, ясны гімн вясне.
Ці не _______ напявае,
Навявае яго мне?
Заданне 13. Запішыце назву вышэй цытаванага твора і яго аўтара.
                                                                                             Максімальная колькасць балаў – 2.
Заданне 14. Вызначце назву твора, пра які ідзе гаворка, яго аўтара і галоўнага героя:
Максімальная колькасць балаў – 3.

       Асуджэнне духоўнага адчужэння дарослых дзяцей ад бацькоўскага дома. Клопат маці пра дзяцей і душэўная чэрствасць, няўвага да яе з боку малодшага пакалення. Усведамленне сынам віны перад бацькамі, шчымлівае пачуццё жалю да маці. Майстэрства пісьменніка ў абмалёўцы вясковага побыту, выразная характарыстыка герояў праз іх паводзіны і ўчынкі, мастацкія дэталі: “Ён моўчкі глядзеў, як жанчыны таўклі ў багажнік вядро з мочанымі яблыкамі, а яно не ставілася, месца не хапала, нават слоікі не было як утачыць, а яшчэ на зямлі стаяла вядзёрная каструля з капустаю, ручніком абвязаная. Павымалі сумкі, пачалі ставіць нанава. Куткі нарэшце ўсяму пазнаходзілі, а зачыніць багажнік не маглі”. 

Комментариев нет:

Отправить комментарий