пятница, 9 декабря 2016 г.

"І зорка гарыць, і не вяне вянок"




       9 снежня адзначаем 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча, паэта, празаіка, перакладчыка, публіцыста і крытыка. Тое, што здзейсніў ён, - сапраўдны подзвіг. Час няўмольны: ён аддаляе, а бывае, сцірае з палатна гісторыі імёны, даты, падзеі. Мы не бяспамятныя, мы ганарымся, што ў нас быў Максім, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, класік, які сваім жыццём даказаў: чалавек можа здзейсніць многае, калі толькі ў гэта верыць

воскресенье, 4 декабря 2016 г.

Чубаты жаваранак стаў птушкай 2017 года ў Беларусі

       

    Такіх птушак за апошнія 30 гадоў у Еўропе стала менш на 95%. Чубаты жаваранак (жаўрук-смяцюх) занесены ў Чырвоную кнігу

четверг, 1 декабря 2016 г.



Віншую з першым днём зімы!

Картинки по запросу зіма фота          

Снежань вока снегам радуе, але марозам вушы рве.
З народнага

среда, 30 ноября 2016 г.

Запрашаю 

вучняў 3-9 класаў прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе па беларускай мове і літаратуры "Буслік - 2017"

среда, 12 октября 2016 г.

14 кастрычніка – Дзень маці
Все прекрасное в человеке – от лучей солнца и от молока Матери. 
Максим Горький
     
   Дзень маці - свята міжнароднае. Ушанаванне жанчыны-маці мае шматвяковую гісторыю, практычна ва ўсіх культурах спрадвеку шануецца маці. Аднак на дзяржаўным узроўні ў многіх краінах свята адзначаецца ў розныя часы года. У ЗША гэты дзень - другая нядзеля мая, штогод. У гэты ж дзень віншуюць фінскіх, дацкіх, эстонскіх, нямецкіх, італьянскіх, турэцкіх, бельгійскіх, аўстралійскіх, японскіх і ўкраінскіх мам.
         У Беларусі ж Дзень маці адзначаюць штогод 14 кастрычніка. Гісторыя свята Дзень маці сыходзіць каранямі ў рэлігійнае свята - Пакроў Прасвятой Багародзіцы, ва ўсіх праваслаўных цэрквах у гэты дзень праводзіцца святочнае набажэнства. Лічыцца, што ў 910 годзе ў Іерусаліме цудоўным чынам Багародзіца явіла сябе, падчас набажэнства многія людзі ўбачылі ў небе Маці Божую, якая пакрывала ўсіх людзей, што маліліся шырокім белым покрывам, імкнучыся абараніць усіх дзяцей Божых. Менавіта таму Дзень маці ў Беларусі прымеркаваны да гэтага важнага ў праваслаўнай рэлігійнай традыцыі свята.


четверг, 1 сентября 2016 г.






Зазвініць званок 
Раніцаю ў школу мы прыйшлі ізноў. 
Колькі тут вясёлых жартаў і размоў! 
- Што рабілі ўлетку? – Дзе былі сябры? 
Гэты - на палетку. Гэты – у бары. 
Той лугі абшарыў між высокіх траў 
Кветак на гербарый безліч назбіраў. 
Адплывае ў просінь лёгкі туманок. 
Сёння роўна ў восем зазвініць званок.
 
                                                                 Артур Вольскі 












воскресенье, 10 апреля 2016 г.

       
1 красавіка Беларусь развіталася з апошнім Народным паэтам 
Нілам Гілевічам

30 верасня 1931 года ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і Сымона Пятровіча і Кацярыны Міхайлаўны Гілевічаў нарадзіўся хлопчык. Бацькі вырашылі назваць сына Нінел (гэта значыць "Ленін" наадварот). У будучыні Гілевіч зменіць гэтае імя на гучнае "Ніл".
Гілевіч расказваў у інтэрв’ю, што ў час акупацыі ў школу практычна не хадзіў. Аднак у рукі тады час ад часу трапляў часопіс «Беларуская школа», дзе хлопец прачытаў верш Алеся Гаруна "Ты, мой брат, каго зваць беларусам, роднай мовы сваёй не цурайся, як не зрокся яе пад прымусам, так і вольны цяпер — не зракайся!". Там жа ён пачаў знаёміцца з паэмай "Новая зямля" Якуба Коласа.
Свой першы верш "Яблынька" напісаў у 1947 годзе 15-гадовым. Нейкі час па вайне працаваў вясковым паштальёнам. А пасля паступіў на вучобу: спачатку ў педагагічнае вучылішча, а пазней — у Педінстытут. Ад 1954 года быў сябрам Саюза пісьменнікаў СССР.

Працаваў настаўнікам, выкладчыкам на кафедры беларускай літаратуры ў БДУ, быў літаратурным кансультантам газеты «Звязда», старшынёй Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны, дэпутатам Вярхоўнага савета XI і XII склікання, старшынёй Камітэта па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны ў 1990−1995 гадах, старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Апроч звання Народнага паэта Ніл Сымонавіч быў заслужаным дзеячам навукі Беларускай ССР, Лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР імя Янкі Купалы, лаўрэатам міжнароднай прэміі імя Боцева, кандыдатам філалагічных навук, прафесарам.

вторник, 8 марта 2016 г.



                                                                                                 Пра што марыцца, хай і 
збудзецца,

Усё кепскае — хай забудзецца,

Ну, а добрае — хай вядзецца,

І ўдала ў жыцці ўсё складзецца.
Са Святам Вясны!!!