воскресенье, 15 января 2017 г.

19 cтудзеня Вадохрышча

         Лічаць, што ў ноч на Вадохрышча адкрываюцца нябёсы, калі Ісус Хрыстос, па павер'ях, уваходзіць у раку. Падчас хросту аблокі над ім разышліся і Святы Дух апусціўся на Зямлю ў выглядзе голуба. Адсюль і пайшла традыцыя выпускаць галубоў падчас хросту. У Вадохрышча часта хрысцяць дзяцей, бо ёсць павер'е, калі ў гэты дзень ахрышчаным быць - усё жыццё шчасліва пражыць.

      «Святое Кшчэнне ваду ксціла…, свет ачысціла і ваду наверх пусціла». «На Вадохрышча завіруха — на Вялікдзень таксама».