пятница, 26 мая 2017 г.

Дарагія сябры!
 Нагадваю яшчэ раз спіс літаратуры на лета
6 клас
У. Бутрамееў «Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі»
Віталь Вольскі  «Падарожжа па краіне беларусаў»
Якуб Колас  «Чортаў ка­мень»
Янка Маўр  «У краіне райскай птушкі: аповесці, апавяданні»
I. Навуменка  «Вайна каля Цітавай копанкі»
Зб. «Ніколі не забудзем»
А. Пальчэўскі  «Рэкс і Казбек»
I. Сяркоў. «Мы з Санькам у тыле ворага»
У. Шыцік. "Зорны камень"
У. Караткевіч «Лебядзіны скіт»
М.Чарняўскі "Страла Расамахі"

7 клас
В. Адамчык Урок арыфметыкі”
У.Аляхновіч “Першае каханне”
Р.Баравікова “Казкі астранаўта”
В.Быкаў “Альпійская балада”
Л.Дайнека “ Чалавек з брыльянтавым сэрцам”
У. Караткевіч “Сівая легенда”
У.Ліпскі “ Мы: аповесць пра нашы прозвішчы”
І.Навуменка “ Пераломны ўзрост”
Л.Рублеўская “Сэрца мармуровага анёла”

8 клас
А.Дудараў "Вечар"
У.Караткевіч "Паром на бурнай рацэ"
В.Быкаў "Жураўліны крык", "Страта", "Дажыць да світання"
Я.Купала "Паўлінка"
А.Бадак "Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца"
Р.Баравікова " Лён-лянок, альбо Кампакт-дыск ад Зялёнага Дрэйка"
С.кавалёў "Драўляны рыцар"
У. Краўчанка "Таямніца адной выспы"
М.Стральцоў "Адзін лапаць, адзін чунь"
Р.Стывенсан "Чорная страла"

 9 клас

"Песня аб паходзе Ігаравым"
М.Гусоўскі " Песня пра зубра"
"Энеіда навыварат"
А.Міцкевіч "Гражына"
Ян Баршчэўскі "Шляхціц Завальня або Беларусь у фантастычных апавяданнях"
К.Вераніцын "Тарас на Парнасе"
В.Дунін-Марцінкевіч "Пінская шляхта"
Я.Купала "Раскіданае гняздо"
Я.Колас "Новая зямля", "На ростанях" ( кніга першая - "У палескай глушы")
Л.Дайнека "След ваўкалака"
Э.Ажэшка "Хам"
У.Арлоў "Дзень, калі ўпала страла"
С.Кавалёў "Трышчан і Іжота"
А Куляшоў "Хамуціус"




пятница, 17 марта 2017 г.


Прыкметы вясны

Старыя людзі сцвярджаюць, што калі сакавік, першы месяц вясны, халодны, то год будзе хлебародны. 
Калі вакол жылля будзеце бачыць шмат сініц, то чакаць цяпла ад сёлетняй вясны не давядзецца.
Калі пачнуць біць маланкі, але без грому, то, кажуць, трэба рыхтавацца да сухога лета.
А хочаце мець прагноз наконт будучага лета? Назірайце за мурашамі — калі снег спачатку растае з паўднёвага боку, то лета будзе халодным і кароткім, калі з паўночнага — цёплым і доўгім.
І яшчэ. Паназірайце падчас паводкі за рэкамі. Калі лёд на іх берагах будзе абсыхаць, то год можа стаць цяжкім.
У Беларусі гарачае лета бывае далёка не кожны год. Калі вясной будзе многа лятучага павуціння — разлічвайце менавіта на гарачае лета. Прадказальнікам халоднага лета лічыцца такая прыкмета, як гнездаванне птушак на сонечным баку.
Цёплы красавік і халодны май — гэта значыць, што будзе добры ўраджай.

среда, 15 февраля 2017 г.

План правядзення
тыдня беларускай мовы і літаратуры

“З ЛЮБОЎЮ ДА РОДНАГА СЛОВА”
16.02.2017 – 21. 02.2017

№ п/п
Назва мерапрыемства
Удзельнікі
(клас)
Дата
1.      
1. Адкрыццё тыдня. Знаёмства з планам правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры
2. Рэспубліканскі конкурс па беларускай мове і літаратуры “Буслік - 2017”
3. Акцыя “Гавары са мной па-беларуску”
3 – 9



3 – 9
5 – 9



16.02

2.
1. Сустрэча з казкай “Пшанічны каласок”
 2. Конкурс малюнкаў да твораў беларускай літаратуры “Літаратура ў малюнках”
3. Урок “М. Багдановіч - найярчэйшая кветка беларускай літаратуры”
3 - 4

3 - 7

8 – 9


17.02

3.
1. Пазакласнае мерапрыемства “Мова, што матчынай завецца…”
3. Літаратурная гасцёўня “З легендаў і казак былых пакаленняў”
1 – 4


5 - 9

18.02
4.
1. “Лесвіца ветлівых слоў “
2.  Конкурс прэзентацый “Беларускія пісьменнікі”
3 –7
8 – 9

20.02

5.
 1. Закрыццё тыдня. Падвядзенне вынікаў
2.  Конкурс “Самы граматны вучань”
3. Конкурс эрудытаў беларускай мовы “Слова роднае – вечнасці след”
3 – 9
3 – 7

8 – 9

21.02


воскресенье, 15 января 2017 г.

19 cтудзеня Вадохрышча

         Лічаць, што ў ноч на Вадохрышча адкрываюцца нябёсы, калі Ісус Хрыстос, па павер'ях, уваходзіць у раку. Падчас хросту аблокі над ім разышліся і Святы Дух апусціўся на Зямлю ў выглядзе голуба. Адсюль і пайшла традыцыя выпускаць галубоў падчас хросту. У Вадохрышча часта хрысцяць дзяцей, бо ёсць павер'е, калі ў гэты дзень ахрышчаным быць - усё жыццё шчасліва пражыць.

      «Святое Кшчэнне ваду ксціла…, свет ачысціла і ваду наверх пусціла». «На Вадохрышча завіруха — на Вялікдзень таксама».