среда, 12 октября 2016 г.

14 кастрычніка – Дзень маці
Все прекрасное в человеке – от лучей солнца и от молока Матери. 
Максим Горький
     
   Дзень маці - свята міжнароднае. Ушанаванне жанчыны-маці мае шматвяковую гісторыю, практычна ва ўсіх культурах спрадвеку шануецца маці. Аднак на дзяржаўным узроўні ў многіх краінах свята адзначаецца ў розныя часы года. У ЗША гэты дзень - другая нядзеля мая, штогод. У гэты ж дзень віншуюць фінскіх, дацкіх, эстонскіх, нямецкіх, італьянскіх, турэцкіх, бельгійскіх, аўстралійскіх, японскіх і ўкраінскіх мам.
         У Беларусі ж Дзень маці адзначаюць штогод 14 кастрычніка. Гісторыя свята Дзень маці сыходзіць каранямі ў рэлігійнае свята - Пакроў Прасвятой Багародзіцы, ва ўсіх праваслаўных цэрквах у гэты дзень праводзіцца святочнае набажэнства. Лічыцца, што ў 910 годзе ў Іерусаліме цудоўным чынам Багародзіца явіла сябе, падчас набажэнства многія людзі ўбачылі ў небе Маці Божую, якая пакрывала ўсіх людзей, што маліліся шырокім белым покрывам, імкнучыся абараніць усіх дзяцей Божых. Менавіта таму Дзень маці ў Беларусі прымеркаваны да гэтага важнага ў праваслаўнай рэлігійнай традыцыі свята.