воскресенье, 6 декабря 2015 г.

Няма нічога даражэй за родныя мясціны, нікога бліжэй і радней за бацькоў. Памятайце словы У.Караткевіча:

" Шануйце дабрыню, хай і слабую. Шануйце мудрасць, хай сабе нямоглую. Насіце на руках бацькоў... Кланяйцеся гэтым двум да долу, людзі!"

воскресенье, 11 октября 2015 г.

Чалавек павінен чалавеку
Радасці прыносіць кожны дзень.
                                        С. Грахоўскі

четверг, 3 сентября 2015 г.


           Дарагія сябры!

    Віншую вас з пачаткам новага навучальнага года.
    Пачатак вучобы - гэта, фактычна, пачатак жыцця: новага, загадкавага, нязведанага. Дык давайце разам пісаць яго  без памылак, з чыстага ліста!  Здароўя настаўнікам, поспехаў вучням і  цярпення бацькам!
Фарбуе верасень лісты
Ў асенні колер.
Сышліся зноў і я, і ты
У роднай школе.

понедельник, 6 июля 2015 г.

Купалле - момант найвышэйшага росквіту прыродных сіл. У гэты час кветкі валодаюць гаючымі ўласцівасцямі, ноччу расцвітае папараць-кветка, а на світанні сонца "грае"...


пятница, 29 мая 2015 г.



Вось ён прыйшоў, апошні школьны дзень,
Май-чараўнік, вы паглядзіце самі,
Расквеціў ён усмешкі ў людзей
І па-сяброўску размаўляе з намі.

четверг, 14 мая 2015 г.


15 мая – Дзень сям’і

          
       Віншую ўсіх  з гэтым цудоўным святам! Няхай у вашых сям'ях не будзе месца бедам і няшчасцям, хваробам і сваркам, а   гэты дзень стане самым светлым днём у  годзе. 


Цудоўны дзень, мае сябры – 
Міжнародны дзень сям’і, 

Бо вельмі важна для людзей 

Выхоўваць у сям’і дзяцей. 

Ды там, вядома, лад заўжды пануе, 

Дзе кожны над сабой працуе, 

Імкнецца з мэтаю адзінай, 

Звязаным сэрцам быць з Радзімай, 

Вучыцца ўсё жыццё ў жыцця 

Сапраўднай моцы пачуцця. 

Са святам, кожная сям’я! 
Вішую шчыра сёння я!

                                 Вольга Літвіновіч

воскресенье, 10 мая 2015 г.

Наша мова

Трапяткая яна і цымбальная,
Кожным словам зіхціць, як раса.
Мілагучная, непараўнальная,
Як птушыныя песні ў лясах.

З залатымі калоссямі жытнімі
У рамонкава-казачным сне
Наша мова, вякамі спавітая,
Працінае і лашчыць мяне.
                                   Лёля Багдановіч