воскресенье, 19 августа 2018 г.

      Жнiвень
Начало формы
Усё навокал зелянее.
Конец формы
Пабялелi толькi нiвы,
Нiбы хмаркi ў сiнім небе.
Гэта жнiвень, гэта жнiвень.

Паглядзi, ужо рабiна
Чырванее сарамлiва,
А ў садах сiнеюць слiвы.
Гэта жнiвень, гэта жнiвень.

У жнiўнi кожны з нас багаты,
Сыты нават i лянiвы.
Поўны стол у кожнай хаце.
Гэта жнiвень, гэта жнiвень.

Лета месяц ты апошнi
I зусiм не ганарлiвы,
Уздыхнуць спакойна можна,
Як стаiць на ганку жнiвень

Халады яшчэ далёка,
I таму такi шчаслiвы.
Выйду ў поле i галёкну:
«Я цябе вітаю, жнiвень!»
         Уладзімер Гардзейка

воскресенье, 6 мая 2018 г.

Чалавек павінен чалавеку
Радасці прыносіць кожны дзень.
                                                                                               С. Грахоўскі